Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:50 16 верасня 2016
6
Памер шрыфта

Пра гэта паведамілі ў філіяле «Адзіны РДЦ Мінска» КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама».

Гэты спосаб выкарыстоўваецца ў выпадках, калі няма іншых магчымасцяў звязацца з жыхарамі, у якіх утварылася запазычанасць больш як за адзін месяц.

“Чалавек не адказвае на званкі на хатні тэлефон, не адчыняе дзверы ў кватэру, нідзе не працуе афіцыйна, – цытуе агенцтва “Мінск-Навіны” галоўнага спецыяліста філіяла Элу Лазараву.Ці наўмысна хаваецца, ці некуды з’ехаў. Апошняе становіцца больш верагодным, калі суседзі кажуць, што даўно яго не бачылі. У такіх выпадках пачынаем шукаць даўжніка праз сацыяльныя сеткі. І многіх знаходзім. Адпраўляем паведамленне аб наяўнасці запазычанасці, прапануем пагасіць яе ў добраахвотным парадку, інфармуем пра магчымыя наступствы. Рэагуюць па-рознаму. Могуць праігнараваць, груба адказаць. Але большасць з іх успрымаюць гэта нармальна, нават дзякуюць. Напрыклад, тлумачаць, што з’ехалі на працяглы тэрмін за мяжу ці не з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, але валодаюць кватэрай у Мінску. Жыроўкі яны не бачаць, забываюць аб неабходнасці аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі. Мы нагадалі – і плацеж паступае.

Зносіны з даўжнікамі праз сацсеткі маюць і пэўны псіхалагічны эфект. З тымі, хто ў іх часта сядзіць, прасцей такім чынам знайсці агульную мову, а адсутнасць непасрэднага кантакту дае віртуальнаму адрасату адчуванне бяспекі. Разам з тым, напрыклад, у твітары адбываецца публічны абмен паведамленнямі, і звесткі аб наяўнасці запазычанасці па камунальных плацяжах становяцца агульнадаступнымі. Гэта не спрыяе падняццю статусу таго ці іншага карыстальніка.

Галоўнае, каб запазычанасць была пагашана, а меры, што прымаюцца ў гэтым напрамку, не супярэчылі заканадаўству, – канстатуе Лазарава.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд