Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Унучка апошняга ўладара Нясвіжскага замка Лявона Радзівіла – Дзіяна Карабба разам са сваёй сям’ёй прылятае ў нашу сталіцу з Рыма ў нядзелю.
7:00 30 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

Гэта яе другі візіт у Беларусь. Два гады таму яна пабывала ў Мінску і Нясвіжы з мужам і сынам. Была ў захапленні ад замка, парку, ад атмасферы, якую атрымалася аднавіць беларускім музейшчыкам, гісторыкам і архітэктарам. Паабяцала абавязкова вярнуцца. І вось зараз з ёй, акрамя мужа, прылятаюць сыны, нявесткі, унукі і іншыя члены сям’і – усяго 12 чалавек. Сапраўднае паломніцтва нашчадкаў старажытнага роду.

Калі некалькі гадоў назад навукоўцы з Нацыянальнага мастацкага музея знайшлі ў Італіі сям’ю Карабба, спісаліся з імі і запрасілі наведаць Беларусь, нашчадкі Радзівілаў, па іх словах, «быццам прачнуліся». Вядома, яны ведалі пра Нясвіж, але канкрэтнай падставы паглядзець на былыя ўладанні ўсё не выпадала. А тут нахлынулі ўспаміны, і Дзіяна з Фердынандам тут жа спланавалі паездку. У дар Нясвіжу Дзіяна Карабба тады прывезла альбом сямейных фатаграфій – ад часоў прадзеда Лявона Радзівіла да нашых дзён.

У Італіі Дзіяна і Фердынанд і зараз валодаюць некалькімі старадаўнімі замкамі ў ваколіцах Перуджа, якія дасталіся ім у спадчыну ад сям’і Карабба. Замкі даўно ператвораны ў турыстычныя аб’екты, гэта іх сямейны бізнес.

У Нясвіжы сям’я спыніцца ў маленькай VIP-гасцініцы, якая размешчана прама ў замку. І, мабыць, бясплатна. Як сказаў дырэктар музея-запаведніка Сяргей Клімаў, «думаю, можам сабе дазволіць прыняць нашчадкаў Радзівілаў па-княжацку: на іх імёнах мы зарабляем у год мільёны долараў».

Фота Віктара ГІЛІЦКАГА/KP.BY.

Аўтар: Алена МАЛОЧКА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.