Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

17 чэрвеня сталічны футбольны клуб “Дынама” адзначыць 90-годдзе.

Днём нараджэння мінскага “Дынама” прынята лічыць дату першага дакументальна пацверджанага матча каманды, які адбыўся 18 чэрвеня 1927 года ў Смаленску, дзе мінчане сустракаліся з мясцовымі аднаклубнікамі і атрымалі першую ў сваёй гісторыі перамогу – 2:1. Дарэчы, у тым жа годзе беларуская каманда заваявала і першы трафей, выйграўшы чэмпіянат БССР.

“З нагоды юбілею 17 чэрвеня, у суботу, адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, – распавёў “Народнай Волі” Дзмітрый ПРАКАПЕНКА – сын легендарнага беларускага футбаліста, які дапамагае арганізоўваць свята. – Спачатку ў гэты дзень на стадыёне “Трактар” пройдзе футбольны матч, у якім сустрэнуцца ветэраны маскоўскага “Спартака” з ветэранамі мінскага “Дынама”. Ужо далі згоду прыехаць такія зоркі, як Рынат Дасаеў, Вагіз Хідзіятулін, Алег Раманцаў, Георгій Ярцаў… Пасля гульні святкаванне працягнецца ў Палацы спорту, дзе будзе арганізаваны канцэрт з удзелам расійскіх і беларускіх артыстаў”.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Воров в законе задержали в минском аэропорту

Сотрудники главного управления по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси в Национальном аэропорту Минск задержали двух граждан Грузии: 17 января - Гелу Кардава, а 18 января -

Аквапарк «Дримлэнд» беглого бизнесмена Аверьянова выставлен на продажу

На торги выставлены парк развлечений «Дримлэнд» и «Агрофирма «Илья», подконтрольные ЗАО «Ростэм» Юрия Аверьянова. Это следует из информации, размещенной на сайте Единого госреестра сведений о банкротс

«На балота абапірацца нельга, нават калі яно вельмі вялікае»

ІІІ зьезд аб’яднаньня «Белая Русь» чакаўся палітызаванай публікай з той прычыны, што анансавалася прысутнасьць на ім Аляксандра Лукашэнкі.