Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
4
Памер шрыфта

Актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” распачалі збор подпісаў за ўшанаванне памяці Генадзя Карпенкі ў Маладзечне.

Прапануецца надаць імя былога мэра стадыёну, які пабудавалі, калі Генадзь Карпенка ўзначальваў Маладзечанскі гарвыканкам, а таксама замест помніка Леніну на Цэнтральнай плошчы горада паставіць помнік Карпенку, а саму плошчу перайменаваць у гонар палітыка.

З асабістай справы

Генадзь Карпенка (1949–1999) у 1987 годзе стаў дырэктарам Маладзечанскага завода парашковай металургіі. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэхналогіі матэрыялаў. У 1994 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі. Уганараваны Дзяржаўнай прэміяй. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў.

У 1992 годзе ўзначаліў Маладзечанскі гарвыканкам, і за два гады правёў у горадзе эканамічныя рэформы, запачаткаваў музычны і тэатральны фестывалі, стварыў футбольны клуб.

Генадзь Карпенка лічыўся лідарам беларускай апазіцыі і найбольш верагодным кандыдатам ад апазіцыі на альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах.

Карпенка раптоўна памёр ад кровазліцця ў мозг.

«Гэтая кампанія павінна аб’яднаць усіх маладзечанцаў, – лічыць старшыня аргкамітэта “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. – Гэта не проста ўшанаванне памяці чалавека, але і замацаванне стандартаў стаўлення да людзей, што паказалі прыклад працы на чале горада, якім павінны кіравацца ўсе дзеючыя і будучыя кіраўнікі гарадоў. Вельмі важна, каб на цэнтральных плошчах нашых гарадоў помнікі катам беларускага народа былі заменены помнікамі героям Беларусі».

Аўтар: Даша ПАЎЛОЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Беларусі вынесены два смяротныя прысуды

Мінскі гарадскі суд на паўторным працэсе 20 студзеня абвесціў прыгаворы абвінавачаным у забойстве ў снежні 2015 года маладой пары з Мінску і мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко і Аляксандра Ж
20 студзеня 2018

Почему Лукашенко не нужна своя КПСС

В странах СНГ у всех лидеров — пожизненных и сменяемых — есть своя партия. У всех, кроме Александра Лукашенко. Очередной съезд «Белой Руси» провели после нескольких переносов, но закончился он так же,
20 студзеня 2018

Спортсменам и тренерам повысили зарплаты

В Беларуси увеличен размер повышения тарифной ставки (оклада) в среднем с 85 до 300 процентов спортсменам, тренерам и иным специалистам национальных команд по видам спорта.