Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

Некалькі дзён таму ў Лондане была асвечана беларуская ўніяцкая царква – першая адмыслова пабудаваная ў замежжы. Цікава, што ўзведена яна цалкам з дрэва, у той час як ад 1666 года ў Лондане не было будынкаў сакральнага напрамку ў такім традыцыйным для Беларусі матэрыяле. Тым не менш беларуская царква –  прыклад высокатэхналагічнага праекта. Брытанскі архітэктар будынка правёў шмат часу ў палявых даследаваннях у нашай краіне, каб зафіксаваць ацалелыя прыклады аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры. Паводле гэтых узораў ён і спраектаваў царкву ў Лондане.

Больш за сотню беларусаў і замежнікаў бралі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння першай беларускай уніяцкай царквы ў замежжы ў мінулую суботу. “Гэта надзвычай важная падзея для беларускай грамады ў Брытаніі. Мы спадзяёмся, што гэта царква аб’яднае ўсіх беларусаў замежжа”, – заявіў кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі і ініцыятар узвядзення царквы айцец Сяргей Стасевіч.

Пасля літургіі, якая пазначыла пачатак дзейнасці царквы, выступіла дырэктар дабрачыннага чарнобыльскага фонду “Сакавік” Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра. На ўрачыстасцях прысутнічалі супрацоўнікі беларускай і ўкраінскай амбасад у Лондане, прадстаўнікі Ватыкана, іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама  беларусы з розных куткоў свету.

Аўтар: Вікторыя ДРОЗД 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі