Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Паводле даследавання НІСЭПД, беларусы ўсё больш усведамляюць сябе асобнай ад рускіх нацыяй. 10 гадоў таму галоўнай адметнасцю яны лічылі беларускую мову. Цяпер жа на першых месцах культура, традыцыі, гісторыя і толькі потым – мова.
1:59 10 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Узнёслых поклічаў лавіна

Гучыць насельнікаў сярод:

“Мы – незалежная краіна!

Мы – беларусы! Мы – народ!

Чужынцы з нас чынілі здзекі,

Душылі з даўняе пары,

Цяпер мы вольныя навекі,

Сваёй зямлі гаспадары!”

І выглядае ўжо будзённа,

І ні для кога не сакрэт,

Што і ў тутэйшых маладзёнаў

Патрыятычны ўзнік імпэт.

Аднойчы хлопцы і дзяўчаты

Сабраліся ў адной гурме,

І не вялі яны дэбаты,

Было ў іх іншае наўме.

Занятак іх чакаў нязвычны,

Задума не была пустой:

Сеанс правесці спірытычны

Рашыла моладзь ноччу той,

Бо на патрыятычнай хвалі

Цанілі прашчураў яны,

Таму сустрэцца пажадалі

З абарыгенам даўніны.

І тут дыскусія, дарэчы,

Між імі ўспыхнула спярша:

Каго ж паклікаць для сустрэчы,

Чый прыйдзе дух, чыя душа? 

Хтось прапаноўваў Гедыміна

Пазваць з нямога небыцця:

З ім нараджалася краіна,

Як першароднае дзіця.

А хтосьці захацеў Альгерда

Паклікаць з глыбіні вякоў,

Бо колісь ён паноў і смердаў

Вадзіў на хіжых крыжакоў.

Кандыдатураю не горшай –

Астрожскі.

Бараніў наш край.

Усім вядома, што пад Оршай

Адбіўся ад варожых зграй.

Канешне, варта для размовы

Паклікаць і Сапегу Льва,

Бо слалася, як ліст кляновы,

Пад ім драпежная Масква.

Няхай бы завітаў Скарына,

Бо незабыўная пара,

Калі Еўропу ўсю скарыла

Асоба першадрукара.

Яшчэ кагосьці з Радзівілаў

Паклікаць можна: радавод –

Хрыбетнік нацыі і сіла,

Былой дзяржаўнасці аплот.

Дастойны вельмі Каліноўскі,

Аб ім на нашае зямлі

Дасюль пагудкі-пагалоскі

За далягляд не адышлі.

І ўсё ж жаданы самы – Вітаўт,

Прыйшлі да згоды талакой.

Хай завітае менавіта

Літоўскі князь у іх пакой.

Заціхлі перамовы-спрэчкі.

Акруглы стол.

Амаль патух,

Трапечацца агеньчык свечкі…

– Мы выклікаем князя дух!

На сценах водбліскі застылі,

Павеяў холад незямны,

І ўсе адчулі: з гэтай хвілі

Яны ў пакоі не адны.

Парушыў дух усе іх планы,

Не даў раздацца галасам,

І маладзёнам нечакана

Задаў пытанне Вітаўт сам:

– Дык раскажыце мне, 

нашчадкі,

Што сёння дзеецца ў Літве,

Якія існуюць парадкі,

І чым тутэйшы люд жыве.

Пакойчык поўны гаманою,

Усе крычаць наперабой:

– Гордимся мы своей страною,

Гордимся предками, тобой!

– Для нас традиции – опора!

– У нас культура расцвела!

– Не отличишь, пожалуй, скоро, 

Кто городской, кто из села!

– У нас пока что кризис вроде,

Но все невзгоды – по плечу,

Мы их преодолеем…

– Годзе!

Я болей слухаць не хачу!

Чамусь гняце мяне трывога,

Што ўсе вы – прыхадні з Масквы,

Бо я не зразумеў нічога 

З таго, што тут сказалі вы… – 

Прамовіў Вітаўт самавіта,

І кожны з іх знямеў-аглух:

Не захацеў вялікі Вітаўт

Працягваць з імі дыялог.

Яны затым бесперапынна

Кагосьці клікалі з магіл,

Ды не азваўся ім Скарына,

Не адгукнуўся Радзівіл…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа