Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
7
Памер шрыфта

Мінскі абласны Савет дэпутатаў яшчэ раз вярнуўся да пытання ўшанавання памяці народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Старшыня Мінаблсавета Іван Ліпніцкі настойліва рэкамендаваў Лагойскаму раённаму Савету дэпутатаў і Лагойскаму райвыканкаму прыслухоўвацца да меркаванняў грамадзян, якія хочуць бачыць на Лагойшчыне вуліцу і бібліятэку, якія насілі б імя Ніла Гілевіча.

Нагадаем, што ў чэрвені 2016 года беларус Сяргей Бахун звярнуўся ў Лагойскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, які нарадзіўся ў тутэйшай вёсцы Слабада. Спачатку Сяргей Бахун атрымаў нібыта станоўчы адказ ад мясцовых чыноўнікаў: маўляў, ваша прапанова была разгледжана на сесіі райсавета дэпутатаў і прынята рашэнне вынесці дадзенае пытанне на грамадскае абмеркаванне. Але пасля гэтага – цішыня. Праз паўгода высветлілася, што ў лагойскіх чыноўнікаў не знайшлося грошай на ўшанаванне памяці Ніла Гілевіча, бомерапрыемствы па фарміраванні жылой сядзібнай і шматкватэрнай забудовы ў раёне завершаны, найменні вулічнай і дарожнай сеткі прыведзены ў норму”, а перайменаваць ужо існуючую вуліцу немагчыма з-за адсутнасці фінансавых сродкаў.

“Я не разумею, чаму нельга знайсці сродкі на ўшанаванне памяці народнага паэта Беларусі, – абураўся шчыры беларус. – Тым больш што гэта не такія і вялікія грошы. А калі ў чыноўнікаў сапраўды так цяжка з фінансамі, то ў гонар народнага паэта мы маглі б сабраць сродкі народнай талакой”.

Старшыня Мінаблсавета Іван Ліпніцкі рэкамендуе мясцовым чыноўнікам “паўторна разгледзець пытанне прысваення адной з вуліц Лагойска імя Ніла Гілевіча сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі з улікам меркавання грамадзян”.

“Думаю, вынік будзе! – гаворыць Сяргей Бахун. – І спадзяюся, што мяне запросяць на чарговыя слуханні па гэтым пытанні”.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.