Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:03 9 снежня 2016
8
Памер шрыфта

“Таварыства беларускай мовы” звярнулася да міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова з прапановай стварыць у кожным раёне нашай краіны гімназіі з беларускай мовай навучання. “Гэта здыме пытанне аб навучанні дзяцей на беларускай мове ў сувязі з закрыццём малакамплектных школ у вёсках, а таксама павысіць узровень адукацыі вучняў, – піша ў сваім лісце Рада ТБМ. – Пачаць гэтую справу можна з цэнтральных раёнаў Мінскай вобласці: Стаўбцоўскага, мясціны якога звязаны з жыццём і дзейнасцю класіка нашай літаратуры Якуба Коласа, і Нясвіжскага, дзе на высокім міжнародным узроўні папулярызуецца наша слаўная гісторыка-культурная спадчына”.

У міністра па законе ёсць два тыдні, каб адказаць таварыству.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".