Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
4
Памер шрыфта

11 мая адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў беларускага андэрсаўца з-пад Кобрына Паўла Нічыпарука – “Адысея палешука”.

У гісторыка Ігара Мельнікава атрымалася! Ён сабраў грошы на выданне ўнікальных успамінаў жаўнера Другога польскага корпусу Паўла Нічыпарука. Збор сродкаў доўжыўся 45 дзён на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by, і былі моманты, калі Мельнікаву здавалася, што нічога з яго ідэі не атрымаецца.

– Усё ж такі ў краіне крызіс, – кажа гісторык. – І будзе няпраўда, калі скажу, што ўсе адразу падхапілі маю ініцыятыву і быццам невялікая сума ў 8000 рублёў, неабходных для выдання кнігі, была хуценька сабрана. Але ж праўда і тое, што праектам зацікавіліся шматлікія жыхары не толькі Беларусі. Адгукнуліся людзі з Крыма, якія шануюць Украіну і Беларусь, прыйшлі пераводы са Швецыі, дзе проста зацікавіліся бітвай пад Монтэ-Касіна, з Расіі, дзе неабыякавыя людзі імкнуліся дапамагчы выданню ўспамінаў ветэрана, які змагаўся з нацыстамі, няхай і не ў савецкім войску. Беларусы з Італіі дапамаглі – яны па сёння памятаюць подзвіг суайчыннікаў падчас Другой сусветнай. Такім чынам праект стаў паспяховым, і ў “Адысеі палешука” больш за 160 спонсараў.

Як раней пісала “Народная Воля”, жыццё палешука Паўла Нічыпарука – ілюстрацыя таго, праз якія цяжкія выпрабаванні давялося прайсці жыхарам Беларусі падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе. Павел Нічыпарук нарадзіўся ў 1902 г. пад Кобрынам. У лютым1941 г. яго арыштавалі і накіравалі ў лагер, што ў Свярдлоўскай вобласці. У1942 г. беларус аказаўся ў Арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У1948 г. Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці – да 1979 года.

Цікавым фактам з’яўляецца тое, што ў 1989 годзе з рукапісам успамінаў Нічыпарука азнаёміўся Васіль Быкаў і параіў перадаць яго ў выдавецтва “Беларусь”. Аднак тады мемуары беларуса так і не ўбачылі свет. Доўгія дзесяцігоддзі яны ляжалі і чакалі свайго даследчыка, а потым трапілі ў рукі гісторыка Ігара Мельнікава. “Па-першае, я пераклаў успаміны на беларускую мову, бо Павел Нічыпарук быў не вельмі адукаваны чалавек, пісаў на беларуска-польска-рускай трасянцы, –  кажа Ігар Мельнікаў. – Да таго ж увесь расповед суправаджаецца маімі гістарычнымі каментарыямі, шматлікімі фатаграфіямі, якіх у кнізе паўтары сотні. Я імкнуўся зрабіць тэкст такім, каб ён быў цікавы і зразумелы не толькі людзям сталага веку ці адмыслоўцам, але каб і сучасніку было зразумела, праз якія пакуты прыйшлося прайсці беларусам”.

Марыя ЭЙСМАНТ.

Прэзентацыя кнігі “Адысея палешука” адбудзецца 11 мая 2017 года ў 19.00 у Галерэі TUT.BY (г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57).

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.