Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:33 12 верасня 2016
10
Памер шрыфта

3 верасня ў Драгічыне пройдзе абласное святафестываль “Дажынкі-2016”. 

Першы раз наш горад прымаў абласное свята хлебаробаў у 2004 годзе, – распавёў мясцовай прэсе намеснік старшыні Драгічынскага выканкама Ігар Равінец. – Тады райцэнтр заўважна змяніў сваё аблічча, але ў асноўным у цэнтральнай частцы. Цяпер жа мы вырашылі палепшыць добраўпарадкаванасць Драгічына.

На рэалізацыю планаў з абласнога бюджэту выдаткавалі 62 мільярды недэнамінаваных рублёў, яшчэ 18,9 мільярда горад атрымаў з дарожнага фонду. У выніку адрамантавалі стаматалагічную паліклініку, добраўпарадкавалі гарадскі парк, рэканструявалі некаторыя вуліцы.

Распачнуцца “Дажынкі” з самага ранку – ужо ў 8 гадзін пачне працаваць святочный кірмаш і выстава народнай творчасці, у 12 гадзін стартуе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю, затым – вялікі святочны канцэрт.

А ў Лідзе – фестываль хмелю

3 верасня Ліда запрашае на свята горада і Фестываль хмелю, соладу і вады. 

Праграма свята заяўлена вельмі разнастайная: віншаванне ад старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Карповіча, ушанаванне найстарэйшых працоўных дынастый горада Ліды і землякоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у розных галінах дзейнасці.

Уражвае і спіс выступоўцаў на гала-канцэрце: гурты TRUBETSKOY, “Нейра Дзюбель”, ZdobsiZdub, “БІ-2”.

У Лідскім замку размесціцца рыцарскі лагер, дзе адбудуцца не толькі рыцарскія баі, але і вогненнае шоу.

Бліжэй да поўначы запланаваны феерверк.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.