Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
2
Памер шрыфта

Чаго толькі не здараецца ў нашым жыцці! Днямі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перададзены чатыры фаліянты, якія былі выкінутыя ў сметнік. Каштоўныя кнігі выявілі ў кантэйнерах па зборы макулатуры «Белгіпс-эка». Пасля правядзення кнігазнаўчай экспертызы было прынята рашэнне перадаць выданні ў дар Нацыянальнай бібліятэцы.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымала кніга Ф.Пшылецкага (Franciscum Przylecki) Compendium theologiae moralis. Яна выдадзена ў 1765 годзе ў Вільні другім выданнем у друкарні ордэна піяраў. Гэты падручнік на лацінскай мове па курсе тэалогіі з’яўляецца ўзорам беларускай і заходнееўрапейскай кніжнай і рэлігійнай культуры XVIII стагоддзя.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі таксама папоўнілі: «Псалтыр» (Кіеў, 1888); «Творы Памялоўскага» (том першы, 1909); «Творы Н.В.Гогаля. Поўны збор у адным томе» (Масква, 1921). 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.