Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 16 снежня 2016
15
Памер шрыфта

Раней гэтыя дзве пасады сумяшчала Галіна Малішэўская. Яна кіравала ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» на працягу васьмі гадоў, але з 1 снежня ў Малішэўскай закончыўся працоўны кантракт, і працягваць яго маскоўскае кіраўніцтва «Комсомолки» не стала.

Аб адстаўцы Галіны Малішэўскай супрацоўнікам мінскага офіса было абвешчана 30 лістапада. У Мінск з Масквы нават прыязджалі прадстаўнікі адміністрацыі Выдавецкага дома «Комсомольская правда». Выказалі падзяку Г.Малішэўскай за шматгадовую працу, пашкадавалі, што яна сыходзіць у сувязі з заканчэннем кантракта. З боку Малішэўскай прагучала, што сысці з пасады – яе рашэнне. Хаця для многіх сітуацыя выглядала дзіўнай: амаль 20 гадоў аддадзена рэдакцыі – і раптам адстаўка па ўласным жаданні.

Сама Малішэўская на тэлефонныя званкі не адказвае. Новы галоўны рэдактар газеты Андрэй Ляўкоўскі тлумачыць:

– Куды сыходзіць Галіна Васільеўна – сказаць не магу… Я адказваю за сябе. Настрой у мяне працоўны. Пасаду рэдактара займаў 6,5 года, так што сваю працу добра ведаю. Рэдакцыйная палітыка газеты не зменіцца – за гэта я адказваю.

– З’явіліся чуткі, што разам з Малішэўскай звольнілася некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі. Расколу ўнутры выдання не адбылося?

– Ніякага расколу няма і быць не можа. У гэтыя дні звольніліся два супрацоўнікі з аддзела рэкламы. Але гэта абсалютна не звязана з сыходам Галіны Васільеўны. Проста супала па даце… У нас пастаянна хтосьці звальняецца, хтосьці прыходзіць. Штат прадпрыемства амаль 100 чалавек, толькі рэдакцыя – гэта каля 40 журналістаў, карэктараў, тэхнічных супрацоўнікаў.

– Сёння ўсе трубяць пра крызіс. Шматлікія кампаніі скарачаюць штаты. У вас у такім плане ніякіх рэарганізацый не будзе?

У нас будзе новы гендырэктар, і ён будзе адказваць за бізнес-працэсы. Я займаюся толькі рэдакцыяй і рэдакцыйнай палітыкай.

Дарэчы, учора стала вядома, што новым генеральным  дырэктарам ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» прызначаны былы кіраўнік групы кампаній «Талака», былы памочнік дырэктара па стратэгічным развіцці ў кампаніі «ВД “Прэс-Кур’ер”, кансультант па кіраванні і арганізацыйнаму развіццю Сяргей Гусакоўскі. Што цікава: пра сваю новую пасаду спадар Гусакоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” раніцай панядзелка, і толькі ў другой палове дня быў прадстаўлены калектыву.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў