Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

– Усё пачыналася ў 2009 годзе з семінараў па абмеркаванні ідэі ўніверсітэта і магчымасцяў яго стварэння ў Беларусі, – распавядае  наш суразмоўца. – Але першыя курсы былі арганізаваны толькі праз год, заняткі праходзілі не толькі ў Мінску, але і ў Магілёве, Брэсце. Мы хацелі стварыць установу, клопатам якой было б аднаўленне нацыянальнай эліты. У Беларусі частку інтэлектуальнага патэнцыялу фактычна выціснулі з сферы адукацыі, навукі, а яго вельмі шкада губляць. Таму наша задача была такая – стварыць пляцоўку для тых, хто хоча займацца інтэлектуальнай працай, — расказвае каардынатар адукацыйнай праграмы Таццяна ВАДАЛАЖСКАЯ.

– Дарэчы, чаму такая назва – Лятучы ўніверсітэт?

– Па аналогіі з такой жа установай у Польшчы. Польскі ўніверсітэт меў іншыя формы, але сэнс быў таксама ў захаванні нацыянальнага інтэлектуальнага здабытку.

– Якія ў вас формы навучання?

– На пачатку навучальнага года мы аб’яўляем спіс курсаў, якія людзі могуць абраць для сябе. Заняткі пачынаюцца дзесьці напрыканцы кастрычніка. Курсы не вельмі доўгія, звычайна атрымліваецца 10–15 заняткаў. У лепшыя часы колькасць курсаў даходзіла да дваццаці за год. Трэба сказаць, што запісваецца дастаткова шмат людзей, але, як кажуць, даходзяць да нас не ўсе. І не ўсе па розных прычынах пастаянна наведваюць заняткі. Мы запісваем лекцыі на відэа, выкладваем у інтэрнэце, таму прысутнічаць можна нават дыстанцыйна.

– Калі казаць пра самыя папулярныя курсы?..

– Напэўна, гэта школа дызайнера і паэта Міхаіла Анемпадыстава па культуры і стылю. Вельмі папулярная школа Бібліі Ірыны Дубянецкай. Цікавыя і курсы Уладзіміра Мацкевіча па ўводзінах у філасофію. А ўвогуле, у нас шмат розных тэм і накірункаў, кожны можа выбраць нешта на свой густ.

– Адным словам, ваш універсітэт абсалютна не такая навучальная ўстанова, як гэта прынята разумець у класічным уяўленні?

– Безумоўна. У нас няма рэктара, якога абіраюць, няма абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў, а ёсць толькі слухачы лекцый ці курсаў. Праўда, дзесьці паўтара года таму з’явіўся яшчэ адзін узровень адукацыі – школа магістраў гульні. Гэта невялікія групы людзей, якія сфарміраваны вакол нейкага аднаго накірунку.

А ўвогуле, на першыя лекцыі прыходзяць па 50–60 чалавек, хаця ў сярэднім на занятках – 15–30 слухачоў. І для нас масавасць – не галоўнае, хаця вучыцца ў нас можна бясконца. Ёсць нават некалькі чалавек, якія ўжо сем гадоў прыходзяць на курсы.

– Адным словам, вашы курсы – гэта не асветніцкая праграма, а своеасаблівая  спроба сумеснага мыслення. А хто ў асноўным вашы слухачы?

– Размеркаваць па нейкіх сацыяльных групах дастаткова складана. Гэта могуць быць і студэнты, якія заканчваюць вучобу і разумеюць, што недабіраюць ва ўстановах у ВНУ агульнаўніверсітэцкай адукацыі. Прыходзяць бухгалтары, будаўнікі… Людзі, якія заўсёды да нечага імкнуліся, якія прагнуць сустрэч і дыскусій. Наведваюцца нават выкладчыкі беларускіх ВНУ. Мабыць, ім таксама не хапае інтэлектуальнага асяродку, для таго каб далей развівацца.

– Наколькі вядома, усе курсы і лекцыі ў вас бясплатныя. Але ж нейкі бюджэт універсітэт павінен мець…

– Найперш наш інтарэс у тым, каб захаваць і развіць інтэлектуальны асяродак. А існуём мы ў межах міжнародных праграм і зарэгістраваны ў Літве.

– Беларускія ўлады не ўстаўляюць палкі ў колы?

– Скажам так: мы глядзім адзін на аднаго здалёк. У нейкія перыяды былі, безумоўна, і “палкі”, але ў апошні час ніякіх непаразуменняў з уладамі няма. Таму ціха і спакойна робім сваю справу.

– Якія сёння для вас самыя вялікія цяжкасці ў працы? Што хацелася б зрабіць, але пакуль не ўдаецца?

– Галоўныя цяжкасці, напэўна, звязаны з пошукам той формы сучаснага ўніверсітэта, якая адпавядала б часу. Менш за ўсё нам хочацца стаць яшчэ адной класічнай ВНУ. Мы пастаянна абмяркоўваем новыя ідэі, але ж трэба і спрабаваць. А для гэтага патрэбны людзі, якія гатовы паверыць у амбіцыёзнасць праекта і аддаць свой час на аванцюрныя эксперыменты. І вось тут – праблема.

Акрамя таго, на жаль, беларускі асяродак дастаткова інертны для новых ідэй і нейкага інтэлектуальнага поля.

Фота: CityDog.by

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.