Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 8 снежня 2016
18
Памер шрыфта

Кожны раз, падвышаючы кошты на праезд у грамадскім транспарце, Мінтранс заяўляе, што ў Беларусі ён самы танны ў параўнанні з іншымі краінамі. Канешне, калі паглядзець, што ў той жа Літве цэннік на квіток у тралейбусе каштуе 1 еўра, пачынаеш верыць у гэтыя словы. Але ці даражэй гэта для літоўца?

Мы вырашылі параўнаць кошты на праезд у нашых суседзяў з сярэднім заробкам і паглядзець, ці могуць яны праехаць на свой заробак больш, чым мы. Адразу падкрэслім, што ў артыкуле будуць прыведзены заробкі з нявыплачанымі падаткамі. Таму ў рэчаіснасці гэтая колькасць будзе меншай.

 

Беларусь. Мінск

Талон на адну паездку ў наземным транспарце абыдзецца мінчаніну і госцю сталіцы ў 50 капеек ці ў 55, калі набываць квіток у вадзіцеля. Метро каштуе 55 капеек. Па курсе Нацбанка гэта 26 і 28 еўрацэнтаў. Сярэдні афіцыйны заробак у краіне, паводле дадзеных Белстата, складае 353 еўра. Значыць, беларус можа праехаць на метро за месяц каля 1260 разоў, а на наземным транспарце – 1357. Калі браць праязны на 30 дзён і на ўсе 4 асноўныя віды транспарту, то абыдзецца гэта ў даволі вялікую суму – 41,5 рубля (20,1еўра). Пры сённяшніх сярэдніх заробках мы зможам набыць толькі каля 18 такіх праяздных білетаў.

Літва. Вільнюс

У сталіцы нашай бліжэйшай суседкі поўны білет на адну паездку каштуе 1 еўра, студэнцкі на палову менш – 50 еўрацэнтаў. А для сталых асоб (80+) зніжка ўвогуле складае 80 працэнтаў, квіткі яны набываюць за 20 еўрацэнтаў, больш маладзейшыя пенсіянеры – за 50 цэнтаў.

Сярэдні налічаны заробак у Літве ў кастрычніку склаў 756 еўра. Значыць, сярэдні літовец можа праехаць на транспарце 800 разоў, студэнт 1600, а пенсіянер, якому за 80, – 4000 разоў. Калі браць праязны на месяц, то поўны білет абыдзецца амаль у 29 еўра, студэнцкі – у 15 еўра, а льготны будзе каштаваць усяго каля 6 еўра. Значыць, літовец можа ўвесь заробак патраціць на 26 поўных праязных білетаў. І гэты паказчык, як бачым, значна большы за аналагічны ў Беларусі.

Латвія. Рыга

У жыхароў Латвіі іншая сітуацыя: у вадзіцеля квіток на паездку абыдзецца ажно ў 2 еўра, у адмысловым кіёску яго можна набыць за 1,15 еўра. Для студэнтаў у Рызе, як і ва ўсёй Еўропе, існуе значная зніжка – білет каштуе 30 еўрацэнтаў. Пры сярэднім заробку ў 896 еўра карціна даволі пужаючая ў параўнанні з нашай. Атрымліваецца, што сярэднестатыстычны рыжанін можа праехаць у грамадскім транспарце толькі 400 альбо 779 разоў за месяц. Давайце паглядзім і на праязныя білеты, якімі карыстаецца большасць жыхароў сталіцы Латвіі.

Поўны білет на ўсе накірункі і дні абыдзецца рыжаніну нятанна – ажно 50 еўра. Ільготны для працуючых пенсіянераў каштуе крыху танней – 40 еўра. А вось выкладчыкі і студэнты могуць ездзіць вельмі танна – усяго за 16 еўра.

Польшча. Варшава

Жыхары Варшавы ў сярэднім атрымліваюць зараз даволі вялікія ў параўнанні з беларусамі (нават мінчанамі) заробкі – каля 941 еўра. Поўны кошт адной паездкі праз усе зоны (у Варшаве іх дзве) абыдзецца ў 7 злотых (1,6 еўра), а льготны ў два разы менш – 3,5 злотага (0,79 еўра). За праязны на 30 дзён на дзве зоны ў Варшаве давядзецца аддаць 210/105 злотых (47/23,6 еўра). Праезд для маладых будзе яшчэ таннейшы – 98 злотых (22,05 еўра). Для пажылых (75+) такі білет абыдзецца ў 50 злотых (11,25 еўра).

Калі патраціць увесь заробак, дык жыхар Варшавы можа набыць 588/1191 аднаразавых квіткоў ці 20/39/42/83 праязныя на месяц у залежнасці ад праў на льготы. Гэта ў любым выпадку больш, чым можа купіць праязных мінчанін.

Украіна. Кіеў

У Кіеве афіцыйныя заробкі яшчэ меншыя, чым у нас, – усяго 195 еўра! Але і кошты на аднаразовыя квіткі таннейшыя – на наземны транспарт 3 грыўні (12 еўрацэнтаў), на метро 4 грыўні (15 еўрацэнтаў). Атрымліваецца, кіяўлянін можа сабе дазволіць 1625 паездак на наземным ці 1300 – на метро. Месячны праязны на 4 віды транспарту бывае ў Кіеве трох тыпаў: поўны (550 грывень, ці 20,05 еўра), студэнцкі (275 грывень, ці 10,3 еўра) і вучэбны (137,5 грыўні, ці 5,01 еўра). З гэтага вынікае, што за сярэдні заробак ва Украіне можна набыць каля 10/18/38 праязных на месяц на ўсе віды грамадскага транспарту.

Расія. Масква

У масквічоў сярэдні заробак – 525 еўра. Білет на адну паездку на наземным транспарце па білеце «Адзіны» (праезд па ўсіх зонах) каштуе 50 рублёў (0,74 еўра). Адзіны білет на 90 дзён на ўсе зоны і віды транспарту (на монарэльсавы транспарт і метро абмежаванне ў 70 паездак) абыдзецца ў 2550 рублёў (37,75 еўра). Ільготны безлімітны праязны для вучняў і студэнтаў дзеліцца на два тыпы: наземны (240 руб./3,55 еўра) і метро/монарэльсавы транспарт (365/5,4). Калі разглядаць, колькі білетаў можна набыць на маскоўскі сярэдні заробак, то атрымліваецца наступная карціна: 709 паездак па аднаразовым білеце, 13 поўных абанементаў і 147/94 студэнцкія на наземны і метро/монарэльсавы транспарт адпаведна.

***

Нельга сказаць, што наш Мінтранс хлусіць. Што тычыцца аднаразовых квіткоў – у нас сапраўды амаль самы танны тарыф у параўнанні з суседзямі. Але ж развітая дыферэнцыраваная сістэма аплаты і льгот у іншых краінах поўнасцю перакрывае гэты наш плюс. Калі глядзець па праязных, то танней атрымліваецца амаль ва ўсіх нашых суседзяў – краінах ЕС.  А калі яшчэ ўлічваць тое, што відаў аплаты, якія дазваляюць грамадзянам самастойна выбіраць самы аптымальны варыянт, у большасці прыведзеных краін нашмат больш, чым у нас, то мы відавочна прайграем.

Аўтар: Багдан САКАЛОЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.