Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:15 19 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

Бязвізавы парадак уезду ў нашу краіну устанаўліваецца на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск» для  грамадзян 80 краін. Адпаведны ўказ 9 студзеня падпісаў А.Лукашэнка.

Дакумент распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію, Індыю, Кітай, Гаіці і іншыя дзяржавы. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Як адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія ажыццяўляюць службовыя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу прымацца не будуць.

Што цікава: для ўезду ў бязвізавым рэжыме іншаземцу не трэба мець пры сабе многа грошай – на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або ў беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням, сёння гэта крыху больш за 20 долараў. Таксама патрабуецца медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 тысяч еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.