Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На тэрыторыі буйных бальніц Мінскай вобласці з'явяцца верталётныя пляцоўкі.
12:34 13 снежня 2016
7
Памер шрыфта

Будаўніцтва такіх пляцовак – патрабаванне Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Ужо пачаліся работы па будаўніцтве першай такой пляцоўкі пры Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Як патлумачыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Сяргей Трусаў, «паркоўка для верталёта» дазволіць нашмат хутчэй дастаўляць цяжкахворых і пацярпелых у аварыях для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі.

Дарэчы, у праекце кардыяхірургічнага цэнтра пры МОКБ, які разглядаўся некалькі гадоў таму, верталётная пляцоўка павінна была размяшчацца на даху цэнтра. Гэта дазволіла б сэканоміць 15–20 хвілін першай гадзіны ў экстранных сітуацыях. Не выключана, што дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў яшчэ вернуцца да разгляду гэтага праекта.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.