Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
5
Памер шрыфта

Душу як токам скаланае,

Калі прыпомню аб вайне.

Глядзяць з журбою слёзна вочы,

Дзяцей вайны, іх лёс сірочы.

Мае калоціць сэрца грудзі,

Вас што, пакінуў розум, людзі?

Чаму вайна ўсё хоча смерці?

Чаму не можа смерць памерці?

Нясуць ваенныя траншэі

Жанок і дзетак галашэнні,

Бо для снарада, што з гарматы,

Дзядуля, бацька, сын – салдаты.

Запэцкала вайна ўсё сажай.

Пытаю Бога: “Хто адкажа?”

Людзей вайны галосяць вочы.

Зямля з арбіты можа збочыць.

З партрэта дзеда чую словы:

— Закуйце вы вайну ў аковы.

Ці хопіць у зямелькі сіл?

Нялічана на ёй магіл.

Дымоў вайны адчулі горыч,

За мір стаяць давайце поруч.

Вайна салдату часта сніцца.

Тушы, тапчы, бо разгарыцца!

Мікалай ІВАНОЎСКІ.

Вёска Пачуйкі

Ваўкавыскага раёна.

 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.