Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6 кастрычніка офіс “Народнай Волі” наведаў шэраг кіраўнікоў дыпламатычных місій. Сярод іх былі Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Румыніі, намеснікі кіраўнікоў дыпмісій Польшчы, Літвы, Латвіі.
1:55 20 лiпеня 2015
13
Памер шрыфта

Брайан БЕНЭТ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі, краіны, якая зараз старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе, перадаў Дэкларацыю Старшынства ад імя ЕС у сувязі з той ганебнай кампаніяй пераследу, якую беларускія ўлады разгарнулі супраць “Народнай Волі”. Ад імя заходняга дыпламатычнага корпусу ў Беларусі брытанскі амбасадар выказаў абсалютна цвёрдую падтрымку калектыву газеты ў яго паслядоўным змаганні за каштоўнасці дэмакратыі. Дыпламаты адзінагалосна заявілі аб тым, што краіны Захаду не ўхваляюць гвалтоўныя дзеянні беларускіх улад па ўдушэнні адзінай у краіне штодзённай незалежнай газеты “Народная Воля”.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж КРОЛ падкрэсліў, што яго краіна, не зважаючы на адлегласць, была, ёсць і застанецца надалей паслядоўнай прыхільніцай дэмакратыі ў Беларусі. “Народная Воля” можа разлічваць на падтрымку ў цяжкі для яе час.

Прамова Крола асабліва ўразіла журналістаў, усіх супрацоўнікаў газеты: гучала яна па-беларуску. Чалавек, які мала знаёмы са славянскім моўным кантэкстам, роднай мовай якога з’яўляецца англійская, не палічыў для сябе немагчымым авалодаць мовай народа, да якога ён часова прыехаў у якасці дыпламатычнага прадстаўніка вялікай краіны. Прычым авалодаў узорна і ганарыцца гэтым.

Дыялог, які адбыўся ў газете “Народная Воля” паміж яе калектывам і дыпламатамі, засведчыў: газета знаходзіцца ў надзвычай складаным становішчы, але дыягназ, які нехта прагне пачуць, ніколі не прагучыць – газета не памрэ. Не памрэ таму, што яна патрэбна людзям, патрэбна вялікай справе, звязанай з нацыянальна-культурным адраджэннем Беларусі.

Галоўны рэдактар газеты Іосіф СЯРЭДЗІЧ распавёў дыпламатам і журналістам аб тым, як пэўныя сілы імкнуцца задушыць свабоднае слова, якія штучныя перашкоды даводзіцца пераадольваць газеце на шляху да чытача. Разам з тым галоўны рэдактар падкрэсліў, што змаганне беларускай і міжнароднай грамадскасці за існаванне і дзейнасць адзінай у краіне штодзённай незалежнай газеты – рэч абсалютна прынцыповая. “Народная Воля” не толькі глыток чыстай вады, яна яшчэ і ідэйны, і маральны арыенцір для ўсіх, хто жадае вярнуць у краіну прыстойны еўрапейскі лад жыцця, адрадзіць нацыянальна-гістарычныя каштоўнасці беларусаў, у каго не памерла надзея і ўпэўненасць у тым, што 2006 год стане годам аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі.

Па словах дыпламатаў, якія прысутнічалі на сустрэчы, згаданая Дэкларацыя Старшынства ад імя Еўрапейскага Саюза – толькі адзін з крокаў краін Захаду ў іх імкненні абараніць свабоду слова ў Беларусі, стварыць перадумовы для вяртання краіны ў рэчышча палітычнай культуры дэмакратычнага кшталту. Наперадзе – цэлы шэраг захадаў, якія будуць рабіцца дзеля таго, каб спыніць наступ на незалежную беларускую прэсу, яе флагмана – “Народную Волю”.

На развітанне высокія госці “Народнай Волі” выйшлі на ганак будынка, дзе месціцца газета, зрабілі агульны з журналістамі і галоўным рэдактарам здымак. Як заўважыў адзін з амбасадараў: “На памяць аб тым, як “Народную Волю” ўсім светам ратавалі і выратавалі”.

Вячаслаў КАЗЛОЎСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.