Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
5
Памер шрыфта

9 мая ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” – адкрыццё выставы амерыканска-літоўскага фатографа Эндру Мікшыса.

Ён упершыню наведаў Беларусь у 2009 годзе падчас святкавання Дня Перамогі. Адметна аздобленая сталіца і афіцыйныя святкаванні з дэманстрацыяй вайсковай тэхнікі, трактароў і парадам нагадалі мастаку іканаграфію маштабных відовішчаў савецкіх часоў. І куды ні кінеш вокам – паўсюль красавалі чырвоныя цюльпаны. Іх колер і сімволіка хутка сталі тэмай для новага праекта Эндру Мікшыса.

Фатограф зноў і зноў вяртаўся на Беларусь, папаўняючы сваю калекцыю здымкамі іншых дзяржаўных святаў. На ўскраінах афіцыйнай культуры ён шукаў асабістыя, прыватныя гісторыі, якія існуюць нібыта па-за ідэалогіяй. Менавіта таму пісьменнік Лайманас Брыедзіс слушна заўважыў: “Фатаграфіі Мікшыса – гэта не столькі рэпартаж пра Беларусь у колеры ці архіў афіцыёзных забаў. Гэта дыярама адзіноты свята”.

Для сваёй першай выставы ў Беларусі Эндру Мікшыс створыць інсталяцыю фатаграфій і відэа, зробленых па выніках сваіх вандровак на працягу пяці гадоў. Неад’емнай самастойнай часткай праекта з’яўляецца кніга мастака пад такой жа назвай – “Цюльпаны”. У 2016 годзе “Цюльпаны” былі вылучаны куратарам фатаграфіі TATE Modern у Лондане Сайманам Бэйкерам сярод дзесяці найлепшых фотаальбомаў года.

Эндру Мікшыс нарадзіўся і вырас у Амерыцы. Яго бацька і дзядуля эмігрыравалі з Літвы ў ЗША пасля Другой сусветнай, а маці – амерыканка з украінскімі і італьянскімі каранямі. Фатаграфіі Мікшыса дэманстраваліся на самых прэстыжных міжнародных выставах. Зараз Эндру Мікшыс жыве на два гарады, у Сіетле і Вільнюсе. У Вільнюсе мае сваё ўласнае выдавецтва ARÖK Books.

Адкрыццё выставы ў 19.00.

Марына КОКТЫШ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.