Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
10
Памер шрыфта

Паводле некаторых звестак, не так даўно быў затрыманы галоўны ўрач Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Віктар Масла. Наконт яго падначаленага – кіраўніка аднаго з падраздзяленняў бальніцы – яснасці больш: яго крымінальная справа пракуратурай Мінскага раёна ўжо накіравана ў суд, мужчыну абвінавачваюць у неаднаразовым атрыманні хабару.

Паведамленні пра тое, што таго ці іншага ўрача судзяць за атрыманне хабару, на жаль, не рэдкасць. Часцей за ўсё медыкі пападаюцца на выдачы ліпавых бальнічных за ўзнагароджанне альбо за падробныя даведкі, напрыклад, для ўхілення ад службы ў войску. А вось каб у поле зроку праваахоўнікаў траплялі кіраўнікі клінік, а тым больш рэспубліканскага значэння – рэдкасць. Вось чаму навіна аб затрыманні Віктара Масла стала для медыцынскай грамадскасці сапраўднай сенсацыяй.

Пра самога Масла вядома няшмат. Ён муж Інесы Масла – яна доўгі час узначальвала ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама, і ў яе бытнасць кіраўніком у будынку аблвыканкама павесілася фельчар з Жодзіна, якую абвінавачвалі ў смерці 18-гадовага юнака. Віктар Масла рэдка выступае ў прэсе, практычна не дае інтэрв’ю. Ён урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, не мае навуковых ступеняў і званняў. А вось медустанова, якую ўзначальвае Віктар Іванавіч (на сайце бальніцы ён дагэтуль значыцца як галоўны ўрач), – вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Гэта ўнікальная рэабілітацыйная бальніца, размешчаная ў 30 кіламетрах ад Мінска, побач з вёскай Аксакаўшчына. Лічыцца неверагоднай удачай трапіць сюды на раннюю медыцынскую рэабілітацыю хворым пасля інсульту, інфаркту міякарда, аперацый на галаўным мозгу, сэрцы і сасудах. Клініка аснашчана самым сучасным медыцынскім і спецыяльным рэанімацыйным абсталяваннем, у бальніцы працуе добра навучаны персанал.

За што быў затрыманы Віктар Масла?

У прыёмнай галоўнага ўрача і ў самой клініцы ад якіх-небудзь каментарыяў устрымліваюцца. У кулуарах расказваюць, што затрымалі Масла прама ў кабінеце, на працоўным месцы. “Зайшлі двое ў цывільным, нібыта прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, – расказваюць у бальніцы. – А з кабінета выходзілі ўжо ўтрох, разам з Масла. Сказаць, што мы шакіраваны? Наўрад ці . Аб галоўным урачу розныя чуткі ходзяць…”

Прэс-служба КДБ сітуацыю з затрыманнем Віктара Масла не каменціруе.

 

ДАРЭЧЫ

Да 10 гадоў пазбаўлення волі…

Што тычыцца затрымання падначаленага Віктара Масла – кіраўніка аднаго з падраздзяленняў рэабілітацыйнай бальніцы, то некаторыя падрабязнасці гэтай крымінальнай справы раскрыў БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Бычко.

Як вынікае з матэрыялаў справы, кіраўнік на працягу 5 гадоў атрымліваў у якасці хабару ад падначаленых грошы за дазвол сумяшчаць пасады і адпаведна мець большы заробак. Акрамя гэтага, ён атрымліваў хабар за вырашэнне пытання аб заахвочванні падначаленых прэміямі: пры атрыманні прэміі работнікі павінны былі перадаваць яе частку свайму кіраўніку. Следствам выяўлены больш за 20 эпізодаў атрымання хабару. Пракуратурай вобласці да абвінавачанага прад’яўлены іск аб спагнанні на карысць дзяржавы 6,5 тысячы рублёў. Калі суд пацвердзіць доказы следчых, то яму можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Паводле нашай інфармацыі, абвінавачаны – галоўны механік бальніцы Мікалай Мазалеўскі.

На пытанне «Народнай Волі», ці не звязана затрыманне Віктара Масла са справай яго падначаленага, Ігар Бычко адказаў: “Я не валодаю інфармацыяй наконт затрымання галоўнага ўрача Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, а дадатковай інфармацыі да той, што была агучана з нагоды крымінальнай справы супрацоўніка бальніцы, не маю”.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".