Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На гэтым тыдні не стала Станіславы Станіславаўны Кучынскай. Сябра нашай рэдакцыі, цудоўнейшы чалавек, выдатны педагог, чалавек, у якога сэрца да апошняга балела за Беларусь…
1:55 20 лiпеня 2015
16
Памер шрыфта

Станіслава Станіславаўна зведала і вайну, і голад, але выгадавала траіх дзяцей, падчас працы ў школе выкладчыцай англійскай мовы любіла навучэнцаў, як сваіх родных.

“Мама казала: “Вучні – гэта таксама мае дзеці”, – са слязьмі на вачах распавядае яе дачка Галіна. – Апошнім часам яна хварэла, але і ў 91 год памяць у яе была такая, што многія могуць пазайздросціць, – успамінала сваіх вучняў яшчэ з 1950 года, распавядала мне, як хто вучыўся, якія ў каго былі вочы… Такая была любоў да сваіх выхаванцаў, што не перадаць словамі! Мама рана засталася адна з намі, трыма дзецьмі, але выхавала, аддавала ўсё лепшае і нам, і чужым дзецям. І да апошняга была грамадска актыўным чалавекам – чытала “Народную Волю”, наведвала рэдакцыю, пастаянна перажывала за дэмакратычную Беларусь і адстойвала сваё меркаванне”.

Сёння нават не хочацца казаць слова “была”. Бывайце, Станіслава Станіславаўна! Вы назаўсёды будзеце разам з намі…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.

Белорусским госорганам рекомендуют ограничить российскую пропаганду

Рекомендации по улучшению информационной безопасности Беларуси презентовал вчера в Минске EAST Center.