Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Быхаўскім раёне знойдзены астанкі без вестак зніклага актывіста Аляксандра Шачонка.
6:00 13 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Аляксандр Шачонак знік без вестак у жніўні мінулага года. Як тады паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, апошні раз Шачонка бачылі 27 жніўня ў раённым судзе ў Быхаве. Тут праходзіў разгляд іску актывіста ў дачыненні да суседа, які яго збіў і абвінавачваецца ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На маючым адбыцца апошнім пасяджэнні меркавалася, што Аляксандр Шачонак выступіць з хадайніцтвам аб змене меры стрымання адказчыку, паколькі той выказваў пагрозы ў яго адрас. Аднак гэтага пасяджэння так і не адбылося. Актывіст як скрозь зямлю праваліўся.

І вось зараз супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі ў лясным масіве паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна труп Аляксандра Шачонка. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інфармацыя пра месца, дзе знаходзяцца рэшткі цела, паступіла ад затрыманага на мінулым тыдні 37-гадовага жыхара Быхава, якога падазраюць у незаконным захоўванні боепрыпасаў і кра-
дзяжы. «Падчас прафесійна праведзенага допыту падазроны прызнаўся ў больш цяжкім злачынстве – забойстве, а таксама паведаміў месцазнаходжанне трупа», – распавяла яна.

Следчыя, якія выехалі на месца, сапраўды знайшлі астанкі. Як патлумачыла Аксана Салянюк, “падазроны здзейсніў злачынства з прычыны непрыязных адносін да забітага”.

Аляксандр Шачонак у раёне вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднаразова звяртаўся са скаргамі ў праваахоўныя органы наконт неправамерных, паводле яго меркавання, дзеянняў асобных супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС. Падчас выбараў у мясцовыя органы ўлады ў сакавіку ўваходзіў у ініцыятыўную групу кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леаніда Падбярэцкага.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.