Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
8
Памер шрыфта

Вячаслаў Касінераў асуджаны за тое, што “накінуў пятлю на шыю скульптуры “Мінскага гарадавога”, пасля чаго нанёс два ўдары рукой па скульптуры, якая ўвасабляе парадак і спакой на вуліцах горада”.

У Мінску нейкі эпігон

Ці з пэўнай мэтаю, ці здуру

Наважыўся на выбрык –

Ён

Пятлю павесіў на скульптуру.

І ўсё – прылюдна, не тайком.

Дадаткам жа і два удары

Нанёс скульптуры кулаком,

Прычым па рэбрах –

Не па твары.

Міліцыянты тут як тут.

Схапілі дзецюка за шкіркі

І пацягнулі злыдня ў суд,

Дзе прыгаворы – з-пад капіркі.

І суд яму ўляпіў як бач,

Нібыта ён скульптуры рэбры

Зламаў ударамі

І ўрач

Махіне бронзавай патрэбны.

Але ж бязлітасных падзей

Зусім нядаўна

Сведкам я быў,

Калі амапаўцы людзей

Збівалі ў нас на горкі яблык.

Жывуць службоўцы без нуды,

У іх шчаслівая планіда.

* * *

Ну што ж, сляпая сапраўды,

Відаць, тутэйшая Феміда…

У расійца жонка – нашая шпіёнка?

Кіраўнік “Россельхознадзора” Сяргей Данкверт жартам заўважыў: “Вы ведаеце, адбылося жахлівае. Таму што, калі Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што “ў вас поўная лядоўня беларускіх прадуктаў”, я выявіў шэсць пачкаў беларускага тварагу ў жонкі і сказаў ёй, што гэта непрымальна, таму што нехта ведае, што ў нас у лядоўні”.

Адзін расійскі чын высокі

Бракуе нашыя харчы.

З нас гэтак выціскае сокі,

Што хоць ты крычма закрычы!

То знойдзе нейкія бацылы,

То нейкі выявіць мікроб…

Нам падразае злыдзень крылы,

І гэта Бацьку неўспадоб.

– Той злыдзень горай за злачынца,

Ён проста шкоднік. І таму

Службоўцам трэба нейк злаўчыцца,

Завесці справу – і ў турму!

Хай цяпне гора з поўнай чашы, –

Наказ кіраўніка такі. –

Чыхвосціць ён прадукты нашы,

А сам іх есць у дзве шчакі!

Пачуўшы гэткую пагрозу,

Нутром адчуўшы знак бяды,

Расійскі чын узяў на розум,

Што нельга прыязджаць сюды.

Наконт напояў і закускі

Задумаўся таксама ён:

“Няўжо і праўда беларускі

Мой паўсядзённы рацыён?

Няўжо я мяса ем з Паставаў,

А з Маларыты – агурок,

І ў Бацькі ёсць усё ж падстава,

Каб мне рабіць такі папрок?”

Да жонкі ён звярнуцца мусіў:

– Скажы: тварог або кумпяк

Купляеш той, што з Беларусі?

І жонка адказала:

– Так.

Усё – адтуль. Бо смачна дужа.

Прадукты славяцца здаўна.

І ад разгневанага мужа

Пачула, бедная, яна:

– Не бачыў свет такое доўбні!

Іх Бацька ведае чаму,

Што ёсць у нашае лядоўні?

Мо ты нашэптваеш яму?

Калі ты здрадніца, шпіёнка,

Дык будзе незайздросным лёс!

Як кажуць, анямела жонка…

А ён працягваў свой разнос:

– Для нашага здароўя страты

Прыносяць іхнія гуркі:

Там пестыцыды і нітраты,

Бацылы там, як чарвякі!

Я лётаў сам туды з прабіркай

І ведаю не напавер.

Прадукты з беларускай біркай

Ты не купляцьмеш больш цяпер!

Нарэшце жонка акрыяла,

Адлуп дала яму як след:

– Ты з Беларусі мяса й сала

Жарэш са смакам у абед.

Тваіх праверак рэзультаты

Паставіць мушу пад сумнеў:

Каб у харчах былі нітраты,

Даўно б ужо апруцянеў…

* * *

Калі ён зноў з прабіркай прыйдзе

І нас “мікробам” задзяўбе,

Мы скажам:

– Слухай жонку, злыдзень,

Яна не вораг для цябе!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.