Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:19 4 мая 2017
7
Памер шрыфта

Беларуская дэлегацыя з 19 па 21 красавіка возьме ўдзел у вясновай сесіі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.

У склад дэлегацыі, паводле інфармацыі БелаПАН, увайшлі кіруючыя работнікі эканамічных ведамстваў краіны – Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі. Акрамя гэтага, у Вашынгтон накіруецца прадстаўнік Міністэрства замежных спраў.

«У беларускай дэлегацыі запланаваны сустрэчы ў Вашынгтоне з кіраўніцтвам МВФ, Сусветнага банка, а таксама з прадстаўнікамі іх профільных дэпартаментаў. Вядома ж, падчас перамоў з МВФ у Вашынгтоне будуць працягнуты перамовы аб умовах новай крэдытнай праграмы», – паведаміў БелаПАН эксперт у фінансавых колах.

Ён адзначыў, што пакуль здагадкі адносна тэрмінаў заключэння крэдытнай праграмы рабіць заўчасна.

Як паведамлялася, у сакавіку прадстаўнікі МВФ знаходзіліся з рабочым візітам у Мінску і сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам, аднак наконт вынікаў перамоў афіцыйных заяў не прагучала.

«Пасля сакавіцкай сустрэчы з Лукашэнкам прадстаўнікі фонду адзначаюць, што гатоўнасць супрацоўнічаць у беларускага боку стала значна вышэйшай, чым увосень, але да чаго гэта прывядзе, пакуль не вядома», – паведаміла БелаПАН крыніца, у якой нядаўна адбылася сустрэча з прадстаўнікамі МВФ.

Як вядома, Беларусь вядзе перамовы з МВФ аб заключэнні крэдытнай праграмы ўжо амаль два гады. Працэс гэты пачаўся яшчэ вясной 2015 года, калі беларускія ўлады ў супрацоўніцтве з Сусветным банкам сталі рыхтаваць «дарожную карту» па рэфармаванні эканомікі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.