Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:49 24 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

Белстат паведаміў: кошты на прадукты за мінулы 2016 год выраслі ў сярэднім на 10,4%.

Мы вырашылі ўдакладніць, ці ёсць агрэхі ў афіцыйных лічбах. У рэдакцыйным архіве захаваўся спіс цэн на некаторыя прадукты з мінскага Камароўскага рынку, які мы складалі ў канцы лістапада 2015 года. І калі параўнаць іх з тымі коштамі, якія ёсць сёння, то можна даведацца, як за 2016 год падаражэлі прадукты на Камароўцы, дзе звычайна ўсё таннейшае, чым у крамах, і дзе акрамя прыватнікаў шмат гандлююць дзяржпрадпрыемствы.

Праўда, і так відавочна, што сёння за сярэднюю зарплату беларус можа купіць менш прадуктаў, чым год таму. У лістападзе 2015 года сярэдні заробак па краіне складаў 674,8 рубля ў пераліку на новыя грошы, або амаль 380 долараў. У лістападзе 2016-га беларусы сталі зарабляць крышачку больш – у сярэднім 717,7 рубля, але ў доларавым эквіваленце заробкі ўпалі да 364 «зялёных». Але нават калі параўнаць рублёвыя паказчыкі, то павелічэння заробкаў на 10,4% (як, паводле паведамлення Белстата, падскочылі цэны на прадукты) за год не адбылося. У параўнанні з лістападам 2015 года ў лістападзе 2016-га мы сталі зарабляць у сярэднім больш толькі на 6,5%. Што тычыцца пенсій, то тут таксама прыкметных прыбавак ды дапамог не назіралася. Толькі аднойчы, у снежні 2016 года, на 5% выраслі працоўныя пенсіі па ўзросце. Прычым да гэтага яны павышаліся толькі ў верасні 2015 года.

А што адбылося з цэнамі?

Найменне прадукту

Цана за кг у дэнамінаваных рублях у лістападзе 2015 года

Цана за кг у дэнамінаваных рублях у студзені 2017 года

Змяненне цаны ў працэнтах

Яблыкі

1,20–2,00

1,39–2,49

15% – 24,5%

Бульба

0,40–1,20

0,50–0,60

25%; -50%

Цыбуля

0,90

1,00

11%

Баклажаны

2,30

7,90

243,5%

Памідоры

2,24–4,40

4,20–6,55

48%–87,5%

Кураня (бройлер)

2,90

3,61

25%

Курынае філе

5,86–6,29

6,50–6,79

7,5%–11%

Галёнка курыная

3,00–3,20

4,13–4,50

37,6%–40,6%

Ялавічына катлетная

5,00–5,55

5,55–6,00

8,1%–11%

Шыя свіная

7,00–9,50

9,50–14,00

35,7%–47,4%

Выразка свіная

12,00

14,00

16,7%

Лапатка свіная

8,50

8,90

4,7%

Цяляціна, лапатачная частка

14,50

16,00

10,3%

Печань курыная

3,99

3,92

-1,8%

Карп жывы

4,10

4,70

14,6%

Фарэль св/м

19,50–28,50

25,00–28,00

28,2%; -1,8%

Ласось св/м

11,00

15,00

36,4%

Сёмга св/м

33,00

35,00

6,1%

Хек тушка св/м

9,18

9,50

3,5%

Каўбаса вараная в/г

5,33–8,00

7,99–8,95

11,9%–49,9%

Ліверная каўбаса

1,50–2,50

1,50–3,75

0% –50%

Сасіскі

3,90–6,36

4,39–8,00

12,6%–25,8%

Сардэлькі

4,80–6,89

6,50–8,50

23,4%–35,4%

Малако 3,5% тлустасці, 1 літр

0,87–1,03

0,80–1,13

-8%; 9,7%

Смятана 20% тлустасці,400 г

1,30–1,45

1,15–1,40

-11,5%; -3,5%

Яйка курынае D1,1 дзясятак

1,42

1,80

26,7%

Чай, “Ліптан” 100 пакетаў

6,50

9,50

46,2%

Кава «Якабс крунінг», молатая,250 г

6,50

7,50

15,4%

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.