Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У сталіцы многія гасцініцы стаяць паўпустыя, але будаўніцтва новых працягваецца.
6:00 31 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

На пачатку гэтага года было аб’яўлена, што, нягледзячы на тое, што з’яўлення вялікай колькасці турыстаў у сталіцы не чакаецца, у горадзе плануецца адкрыць 17 новых гатэляў.
Першы намеснік начальніка ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка глядзіць на сітуацыю пазітыўна: ён адзначыў, што ў 2014 годзе гатэлі спрацавалі добра, бо іх загрузка ў сярэднім склала каля 50 працэнтаў. Праўда, у 2014 годзе ў Мінску праходзіў чэмпіянат свету па хакеі і ў сталіцу быў вялікі наплыў турыстаў. А што сёння?
“Сёння сітуацыя цяжкая, – з сумам адзначае дырэктар гатэля “Мінск” Мікалай ЖУРАЎСКІ. – На гэты момант загрузка нашай гасцініцы складае ўсяго 20 працэнтаў. Пасля хакейнага першынства, прыкладна з ліпеня, як “праваліліся”, так і да гэтага часу не можам адысці. Чаму? Па-першае, павышаецца канкурэнцыя, з’яўляюцца новыя гатэлі. Па-другое, гасцей стала нашмат менш. Усе гатэлі скінулі кошты, нам таксама давялося пайсці на такі крок, але ад гэтага кліентаў не дадалося. Таму зараз, як кажуць, кожны круціцца як можа”.
Тым не менш, паводле слоў суразмоўцы, ён за тое, каб гатэльны бізнес развіваўся.
“У Празе – 700 гатэляў, у Рыме – столькі ж, і ўсім на гэтым рынку хапае месца, – кажа Мікалай Раманавіч. – Калі ў Мінску праходзяць добрыя мерапрыемствы, то і тых гатэляў, што ёсць, мала. Вось, напрыклад, у кастрычніку адбудуцца прэзідэнцкія выбары, Энергетычны форум… Я ўпэўнены, што гасцініцы будуць запоўнены. Ды і дзяржава нічога не губляе ад таго, што будуюцца новыя гатэлі. Усе плацяць падатак на зямлю, на нерухомасць, ёсць рабочыя месцы… Гораду адзін прыбытак”.
Эксперт па турызме Лілія КОБЗІК таксама лічыць, што гатэльны бізнес трэба развіваць.
“Мы нярэдка кажам, што для Мінска такая колькасць гасцініц – занадта, няма столькі турыстаў, – кажа яна. – Але ж трэба разглядаць перспектывы. Калі нас не цікавіць развіццё турызму, то зараз увогуле можна нічога не рабіць. Адгародзімся ад цывілізацыі і будзем толькі бульбу капаць? Не павінны з’яўляцца вышэйшыя міжнародныя стандарты? Трэба зразумець адно: калі мы збіраемся прыцягваць у беларускую сталіцу гасцей, то будаваць гасцініцы трэба. Нават калі сёння і не бачым турыстычных плыняў. У Мінску з’яўляюцца гатэлі вельмі высокага міжнароднага ўзроўню, якія належаць да міжнародных “ланцужкоў”, а гэта значыць, што ў нашу краіну, у яе інфраструктуру, у турбізнес прыходзяць пэўныя стандарты, якія нам патрэбны. Давайце глядзець у будучыню з аптымізмам”.
Алесь СІВЫ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра