Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі мяркуе, што тэарэтычныя шанцы ў спартсменкі выступіць на Алімпіядзе-2016 у Бразіліі застаюцца.
6:00 3 лiпеня 2015
17
Памер шрыфта

Нагадаем, штурхальніца ядра Надзея Астапчук заваявала залаты медаль на Гульнях-2012, але яе допінг-проба дала станоўчы вынік. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі прыняла рашэнне аб 4-гадовай дыскваліфікацыі спартсменкі.

Тэрмін дыскваліфікацыі Астапчук пачаў адлік з 8 жніўня 2012 года, у гэты ж дзень у 2016 годзе Надзея зможа зноў выйсці ў сектар і нават прыняць удзел у Гульнях.

– Рэаліі такія, што дыскваліфікацыя ў Надзеі Астапчук заканчваецца за тыдзень ці за два да пачатку Алімпійскіх гульняў, – распавёў “Народнай Волі” Вадзім ДЗЕВЯТОЎСКІ. Але ж, каб патрапіць на Алімпіяду, ёй трэба яшчэ будзе выканаць алімпійскі нарматыў. Мы былі б вельмі рады, калі б Надзея выступала на Гульнях, але аб гэтым можна разважаць пакуль толькі тэарэтычна. Ёсць рашэнне аб дыскваліфікацыі спартсменкі, і самае прыкрае, што аспрэчваць яго ўжо позна. І раней ніхто не аспрэчыў. Хоць, на мой погляд, у гэтым выпадку былі механізмы, каб змякчыць пакаранне.

– Чаму раней ніхто не аспрэчваў дыскваліфікацыю?

– Мне цяжка сказаць, бо Беларускую федэрацыю лёгкай атлетыкі я ўзначаліў не так даўно. А Надзея, магчыма, не валодала ўсёй інфармацыяй. Але пра правы спартсмена заўсёды трэба гаварыць. Калі ёсць абвінавачванні, то ёсць жа што сказаць і другому боку. Можна разбірацца, хоць гэта і складаны шлях. Я сам у свой час апынуўся ў такой жа сітуацыі, але працягваў змагацца, дабіўся справядлівасці. І ў будучым федэрацыя, безумоўна, будзе падказваць спартсменам, як абараняць свае правы.

Сама Надзея Астапчук даволі скептычна ставіцца да магчымасці свайго ўдзелу ў Алімпіядзе.

“Няма ніякіх шанцаў, – сказала яна некалькі месяцаў таму. – Беларуская федэрацыя так “удала” мяне дыскваліфікавала, што пасля заканчэння тэрміну пакарання я нават не паспею прайсці адбор на Гульні”.

Алесь СІВЫ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.