Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:17 19 студзеня 2017
16
Памер шрыфта

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч супакойвае: узровень захворвання на грып намнога ніжэйшы за мінулагодні. «На сёння ёсць толькі спарадычныя выпадкі грыпу А(H3N2), – паведаміла яна. І нагадала, што восенню было вакцынавана амаль 40 працэнтаў беларусаў, таму ёсць надзея, што эпідэміі не будзе.

Але ж вірус А(H3N2), які лабараторна дыягнастуецца, – ганконгскі грып, ім ужо пужалі беларусаў: супраць яго нібыта няма імунітэту ў насельніцтва, таму хварэць на яго будуць многія і цяжка. Праўда, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Наталля Грыбкова ў інтэрв’ю “Народнай Волі” тлумачыла, што сёння цыркулююць «праўнукі» ганконгскага віруса, які з’явіўся ў 1968 годзе. “Розныя пакаленні людзей з ім ужо сустракаліся, і імунная сістэма ў большасці дарослых будзе гатовая да сустрэчы з гэтым вірусам, – заўважыла спецыяліст, звярнуўшы ўвагу на тое, што абараніць людзей ад захворвання на грып, знізіць цяжкасць захворвання і паменшыць верагоднасць развіцця постгрыпозных ускладненняў дапаможа менавіта вакцынацыя. “У гэтым сезоне яна накіравана на выпрацоўку імунітэту менавіта ў адносінах да дадзенага штаму вірусаў – грыпу А(H3N2)”, – удакладніла Наталля Грыбкова.

Што тычыцца іншай прафілактыкі грыпу, то яна традыцыйная. Перш за ўсё харчаванне мусіць быць рацыянальным: ежа павінна быць вітамінізаванай, асабліва багатай на вітаміны А, В1, С, а таксама асноўныя рэчывы – бялкі, вугляводы, мікраэлементы, у рацыён павінна быць уключана садавіна, у саставе якой ёсць вітамін С, а таксама рыбныя і малочныя стравы. Пажадана не бываць у шматлюдных месцах. Абавязкова сістэматычна праветрываць кватэру і рабочае памяшканне, часцей гуляць на свежым паветры. Пры кантакце з хворым чалавекам трэба выкарыстоўваць медыцынскія маскі.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

20 студзеня 2018

У Беларусі вынесены два смяротныя прысуды

Мінскі гарадскі суд на паўторным працэсе 20 студзеня абвесціў прыгаворы абвінавачаным у забойстве ў снежні 2015 года маладой пары з Мінску і мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко і Аляксандра Ж
20 студзеня 2018

Почему Лукашенко не нужна своя КПСС

В странах СНГ у всех лидеров — пожизненных и сменяемых — есть своя партия. У всех, кроме Александра Лукашенко. Очередной съезд «Белой Руси» провели после нескольких переносов, но закончился он так же,
20 студзеня 2018

Спортсменам и тренерам повысили зарплаты

В Беларуси увеличен размер повышения тарифной ставки (оклада) в среднем с 85 до 300 процентов спортсменам, тренерам и иным специалистам национальных команд по видам спорта.