Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Тунісе тэрарыст расстраляў турыстаў, у Грэцыі – фінансавы крызіс. Але беларусы ўсё роўна едуць на адпачынак у гэтыя краіны.
6:00 13 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

Днямі стала вядома, што на туніскім курорце Сус разгарнуліся драматычныя падзеі. Тэрарыст сярод белага дня пачаў расстрэльваць турыстаў з аўтамата. Паводле некаторых звестак, загінулі 39 чалавек, яшчэ 40 атрымалі раненні. Сярод ахвяр пераважна брытанцы, немцы і тунісцы. Пасля гэтага многія еўрапейскія тураператары пачалі масавую эвакуацыю людзей з Туніса.

У Грэцыі, дзякуй Богу, не страляюць, але інфармацыя таксама можа напалохаць многіх турыстаў. З-за фінансавага крызісу з учарашняга дня грэчаскія банкі зачыніліся на тыдзень, а ў банкаматах будзе выдавацца па 60 еўра на чалавека.

Праўда, абмежаванні на зняцце грошай будуць распаўсюджвацца толькі на карты, выдадзеныя грэчаскімі банкамі. Па картах замежных банкаў грошы абяцаюць выдаваць без абмежаванняў.

Як на гэтыя навіны адрэагавалі беларускія турысты?

У адной сталічнай турфірме кажуць, што ў гэтым сезоне яны наогул не прадалі ніводнай пуцёўкі ў Туніс.

“Не ведаю, чаму так адбываецца, можа, у людзей інтуіцыя спрацавала, – кажа супрацоўніца фірмы. – У мінулым годзе беларусы туды ляталі амаль у такой жа колькасці, як, напрыклад, і ў Егіпет, але зараз цікавасць да туніскага накірунку знікла, і мы ніводнай пуцёўкі не прадалі”.

Тураператар Be in travel спецыялізуецца на арганізацыі адпачынку на курортах Туніса з вылетам з Мінска. У кампаніі мне распавялі, што тэракт у гэтай краіне не вельмі напалохаў беларусаў:

“30 чэрвеня мы адправілі самалётам у Туніс чарговых беларускіх турыстаў, чалавек 100 паляцяць. Безумоўна, ёсць некалькі чалавек, якія адмовіліся ад такога адпачынку, але іх – адзінкі. Так што палётная праграма ў Туніс працягваецца. Праўда, жадаючых стала менш, бо народ жа слухае і чытае негатыўныя навіны. Паглядзім, што будзе далей з гэтым накірункам…”

А вось у Грэцыі беларусы калі і сталі менш адпачываць, то зусім не з-за фінансавага крызісу ў гэтай краіне.

“Гэты крызіс закранае ў першую чаргу саміх грэкаў, але ніяк не турыстаў, – адзначаюць прадстаўнікі турыстычнага бізнесу, з якімі давялося пагутарыць. – Хоць мы раім сваім кліентам на ўсялякі выпадак браць з сабой наяўныя грошы. Можа быць, нашы людзі ў гэтым годзе і сталі менш адпачываць у Грэцыі, але гэта адбываецца хутчэй з-за ўнутранай фінансавай сітуацыі. А тыя, хто мае магчымасці, з задавальненнем едуць у Грэцыю. Адпачынак там не вельмі дарагі, да таго ж еўра зараз у Беларусі можна купіць танней. Таму Грэцыя застаецца прывабнай для беларусаў, як і раней”.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).