Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
7
Памер шрыфта

Днямі Следчы камітэт па г.Мінску паведаміў пра ДТЗ са смяротным зыходам. Здавалася б, такіх аварый на дарогах сталіцы і Беларусі адбываецца, на жаль, нямала. Вадзіцель учыніў наезд на пажылую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку на дазваляльны сігнал святлафора. Пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін памерла.

Але што падалося незвычайным: за рулём машыны сядзеў кіроўца, якому 92 (!) гады. Цяпер у адносінах да яго распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ці мог ён сесці за руль у такім сталым узросце?

– Абмежаванняў па ўзросце для кіравання транспартным сродкам паводле закона «Аб дарожным руху» няма, – патлумачыла сакратар вадзіцельскай камісіі медыцынскага цэнтра «Гарызонт» Наталля Мілько. –  Абмежаванне можа выставіць медыцынская камісія, якая выдае кіроўцу даведку, але толькі па стане здароўя. І супраць паказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню транспартнымі сродкамі, вельмі шмат: і па зроку, і па сэрцы, і па захворваннях нервовай сістэмы і г.д. Асобы, якім споўнілася 65 гадоў, павінны праходзіць вадзіцельскі агляд раз у 2 гады. Калі кіроўца пакутуе на нейкае захворванне, меддаведка выдаецца на год, і тады штогод ён павінен яе спраўджваць. На адзін год даведка можа быць выдадзена нават 20-гадоваму кіроўцу.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.