Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

З такім пытаннем “Народная Воля” звярнулася да грамадскасці невыпадкова. Колькі гадоў запар апазіцыя, усе, хто хацеў бы жыць у Беларусі па дэмакратычных законах, настойваюць на ўнясенні прынцыповых змен у Выбарчы кодэкс. Галоўнае – каб у камісіях усіх узроўняў прысутнічалі прадстаўнікі кандыдатаў. Каб фарміраваннем камісій займалася не толькі выканаўчая ўлада, але і грамадскасць. Каб не было датэрміновага галасавання, неабходнасць у якім ва ўмовах нашай невялікай кампактнай краіны наогул адпадае. Каб падлік галасоў праводзіўся празрыста. Каб былі роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў падчас агітацыйнай кампаніі.
6:00 24 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

У рэшце рэшт, ці не надышоў час змяніць кіраўніцтва той жа Цэнтральнай выбарчай камісіі? Адкрыта скажам: Лідзія Ярмошына ў свядомасці многіх і многіх выбаршчыкаў паўстае як “чалавек Лукашэнкі”, згодны на выкананне любых яго даручэнняў.

Адным словам, ёсць нямала прычын звярнуцца з пытаннем, вынесеным у загаловак падборкі. Вось адказы:

Віктар МАРГЕЛАЎ, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпры-мальніцтва:

– Як мне падаецца, у гэтым пытанні трэба пачынаць з канца. Калі б на самай справе ў апазіцыі былі людзі, якія неслі б канструктыўныя праграмы, тады была б неабходнасць і ў выбарах. Тое, што зараз прапаноўваецца, не той шлях, па якім трэба весці народ. Гэта проста нейкая альтэрнатыва без канкрэтных мэт. Таму зараз не мае значэння, якое ў нас выбарчае заканадаўства. Вось самая вялікая праблема! Змены ў гэтым заканадаўстве былі б патрэбны, калі б народ убачыў рэальную альтэрнатыву дзеючай уладзе. Але выбару няма.

Іван ЦЕЦЯРУК,
 кіраўнік ААТ “Гарадзец-АГРА” (Кобрынскі раён):

– Безумоўна, могуць. І зараз кожны чалавек галасуе так, як хоча.

Лявон ВОЛЬСКІ,
музыкант:

– У цяперашняй сітуацыі ў краіне ніякія рэальныя выбары адбыцца не могуць. Будуць змены ў выбарчым заканадаўстве альбо іх не будзе – усё гэта неістотна. Улада занадта добра адпрацавала схему правядзення выбараў. Я калісьці сам быў назіральнікам, так што ведаю, як усё праходзіць.

Сяргей МАКАРАНКА, першы беларускі алімпійскі чэмпіён:

– Думаю, што могуць, хоць, шчыра кажучы, пра выбары мала думаю, бо палітыкай не займаюся. Але, наколькі я разумею, гэтыя пытанні павінны перш за ўсё хваляваць апазіцыю, а яе наогул не чуваць і не відаць. Калі яны сябе паводзяць так пасіўна, то што казаць пра іншых?

Юрый БАНДАЖЭЎСКІ, прафесар, былы рэктар Гомельскага медыцынскага інстытута:

– Выбары – гэта калі кожны чалавек можа сказаць тое, што ён хоча. І галоўнае – каб голас быў пачуты і ўлічаны. Такога, на мой погляд, у Беларусі няма і не будзе нават з улікам нейкіх змен у заканадаўстве. Усе мы цудоўна разумеем, чаму так адбываецца.

Уладзімір НІСЦЮК, выканаўчы дырэктар асацыяцыі «Аднаўляльная энергетыка»:

– Не ўсё залежыць ад заканадаўства. Законатворчасць – толькі адзін невялікі складнік выбараў. Але ёсць яшчэ правапрымяненне. На мой погляд, галоўнае, каб дзеючае заканадаўства дакладна выконвалася па ўсіх пунктах, якія там прапісаны, і суадносілася з правапрымяненнем. Таму, мяркую, зараз не варта нават надаваць увагу стварэнню новых артыкулаў выбарчага закона ці нейкіх падыходаў. Гэта ўсё глупства! Ведаю, як былы дэпутат, што сама працэдура змянення заканадаўства досыць складаная і можа зацягнуцца на некалькі гадоў. Тысячы ўзгадненняў, сто тысяч меркаванняў… Паўтаруся – трэба выконваць тое, што ўжо прапісана ў законе.

Аляксандр БАГЕЛЬ, дырэктар СПК “Рассвет” імя Арлоўскага:

– Я, хлопцы, у палітыку не гуляю.

Падрыхтаваў
Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».