Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
16
Памер шрыфта

Юрый Рубцоў не выключае, што можа вярнуцца ў Беларусь.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму гамяльчанін стаў вядомы як “чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазіцыі ў Мінску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі.

У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, абвінаваціўшы ў абразе суддзі.

28 мая 2015 года суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага гамяльчанін з’ехаў разам з жонкай Ядвігай у Германію, дзе і папрасіў палітычнага прытулку. Але нямецкі бок не прыняў рашэння да гэтага часу.

“Я па-ранейшаму нічога не ведаю адносна свайго далейшага лёсу, – распавядае Юрый РУБЦОЎ. – Могуць і назад у Беларусь вярнуць, бо вельмі многім знаёмым у апошні час сталі прыходзіць адмовы ў прадастаўленні палітычнага прытулку. Гэта тычыцца грамадзян практычна ўсіх краін, за выключэннем Сірыі. У  атэлі, дзе я жыву, знаходзяцца яшчэ 18 сем’яў. Пяці з іх ужо даслалі адмовы.

Паводле слоў нашага суразмоўцы, нягледзячы на гэта, нямецкі ўрад працягвае аказваць дапамогу палітычным эмігрантам, таму ў гэтым плане ніякіх праблем няма.

“Па-ранейшаму жывём з жонкай у Нюрнбергу, маем невялікі пакой на 11 квадратных метраў і сацыяльную дапамогу на дваіх з жонкай – каля 600 еўра, – кажа ён. – Складанасць у іншым – жыць у невядомасці. Бо ніхто не ведае, якое будзе прынята рашэнне”.

Пакуль ёсць вольны час, Юрый Рубцоў асвойвае нямецкую мову, хаця часам мясцовыя жыхары яго не разумеюць.

“Яны, шчыра кажучы, наогул не вельмі добра ўсведамляюць, што адбываецца ў Беларусі, – дадае беларускі эмігрант. – У немца зусім іншая логіка, чым у беларуса. Для грамадзяніна Германіі закон гэта закон, людзі абсалютна не могуць зразумець, што заканадаўчыя акты могуць быць абсурднымі. У іх разуменні такога не можа быць ніколі. Таму, калі я распавядаю пра дэкрэт аб дармаедах, які быў прыняты ў Беларусі, немцы думаюць, што я іх падманваю.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.