Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Падчас візіту ў Егіпет Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін у ваеннай сферы. Эксперты лічаць, што егіпецкі рынак для беларускага ваенна-прамысловага комплексу можа быць вельмі перспектыўным.

Мы вам пакажам нашы магчымасці

Пасля перамоў у Каіры прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі і Аляксандра Лукашэнкі было падпісана дзесяць дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, Беларусь і Егіпет пагадзіліся сумесна працаваць над заключэннем пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Егіптам, а таксама займацца “прасоўваннем знешнегандлёвых інтарэсаў адзін аднаго”.

Пра падпісанне дакументаў у ваеннай сферы не паведамляецца. Але вядома, што Аляксандр Лукашэнка асабіста сустрэўся з міністрам абароны і ваеннай прамысловасці Егіпта Седкі Сабхі і выказаў спадзяванні, што той наведае Беларусь.

“Мы вам пакажам нашы магчымасці. Калі вам тыя тэхналогіі, якія ў нас ёсць, прымальныя, будзем разам працаваць. Думаю, мы знойдзем шмат тэм для супрацоўніцтва”, – адзначыў Лукашэнка падчас асабістай сустрэчы з міністрам.

Паланэзбудзе карысны для егіпецкай арміі

Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін у інтэрв’ю Радыё Свабода адзначыў, што Беларусь мае добрыя перспектывы ў плане супрацоўніцтва з Егіптам у ваенна-прамысловай галіне.

Беларусь даўно працуе ў Егіпце. Прычым, як гэта ні парадаксальна, прыватныя прадпрыемствы абсталяваліся нават раней, чым дзяржаўныя. Напрыклад, прадпрыемства Мінатор-сэрвіс выйграла некалькі тэндараў на рамонт бронетранспарцёраў егіпецкай арміі (гэтыя бронетранспарцёры яшчэ 1950-х гадоў былі, і там адбывалася перастаноўка рухавікоў ды іншых прылад) гэта быў кантракт на сотні мільёнаў долараў. Акрамя таго, разам з расійскімі абароннымі прадпрыемствамі ў рамках фінансава-прамысловай групы Абараняльныя сістэмы была праведзена мадэрнізацыя зенітна-ракетных комплексаў С-125 Пячора. То бок мы там працуем даўно, і думаю, што супрацоўніцтва можа працягнуцца менавіта ў сферы зенітна-ракетных узбраенняў і радыёлакацыйных станцый. Акрамя таго, Беларусь можа падзяліцца сваім досведам вытворчасці беспілотных авіяцыйных апаратаў прычым там ёсць перадавыя распрацоўкі, патрульныя ўдарныя беспілотныя апараты тыпу камікадзэ, якія распрацоўвае наш фізіка-тэхнічны інстытут пры Акадэміі навук. Нашы прадпрыемствы маюць праграмы мадэрнізацыі не толькі бронетранспарцёраў, але і іншых відаў бранятэхнікі, якая знаходзіцца на ўзбраенні Егіпта, а таксама авіяцыйнай тэхнікі. У перспектыве, думаю, магчыма і наладжванне зборкі аўтамабіляў ваеннага ўзору як МАЗа, так і Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) непасрэдна ў Егіпце. Ну і яшчэ адзін вялікі пласт супрацоўніцтва магчымая падрыхтоўка персаналу ў рамках нашай Ваеннай акадэміі.

Таму гэты рынак нам знаёмы, і я думаю, што нашы прадпрыемствы не толькі дзяржаўнага, але і прыватнага сектара змогуць там паспяхова супрацоўнічаць з егіпцянамі, – кажа ваенны эксперт.

Алесін лічыць, што Беларусь можа наладзіць продаж Егіпту новай ракетнай сістэмы залпавага агню «Паланэз» прынятай на ўзбраенне беларускага войска ў 2016 годзе. Тым больш што міністр абароны Андрэй Раўкоў раней ужо заяўляў пра тое, што «паланэзы» могуць ісці ў тым ліку і на экспарт.

Безумоўна, рэактыўная сістэма залпавага агню Паланэз будзе карысная для егіпецкай арміі. Я ведаю, што егіпцяне выказваюць вялікую цікавасць да мадэрнізацыі менавіта ракетна-артылерыйскіх сістэм, і я думаю, што гэтая сістэма мае рынкавыя перспектывы ў Егіпце, – кажа эксперт.

Прычым Алесін лічыць, што Мінск хутчэй захоча прадаваць егіпцянам не тэхналогіі, а менавіта гатовыя комплексы «Паланэз».

Я думаю, што больш выгадна будзе прадаваць гатовыя вырабы, гатовыя паланэзы. Наўрад ці егіпцяне будуць у стане наладзіць вытворчасць саміх ракет, бо мы толькі нядаўна асвоілі гэтую вытворчасць ракет на Дзяржынскім электрамеханічным заводзе. Таму я думаю, што будуць гатовыя сістэмы. Гэта больш выгадна, бо апошні прадавец атрымлівае ўвесь прыбытак», тлумачыць ён.

За Судан Беларусь неаднойчы дакаралі»

Пасля візіту ў Егіпет Лукашэнка накіраваўся ў Судан – з гэтай краінай Беларусь гандлюе вайсковай тэхнікай з 1990-х гадоў.

У 2000-х ваеннае супрацоўніцтва дзвюх краін набыло скандальную афарбоўку. На сайце WikiLeaks у справаздачах міжнародных праваабарончых арганізацый, а таксама ў розных заходніх СМІ неаднойчы з’яўляліся паведамленні пра тое, што Беларусь прадала Судану ваенную тэхніку ў абход рэзалюцый Савета Бяспекі ААН ад 2004-га і 2005 гадоў, якія забараняюць пастаўкі зброі ў сувязі з грамадзянскай вайной у краіне.

Афіцыйны Мінск не адмаўляў пастаўкі ваеннай тэхнікі ў Судан, але настойваў на тым, што рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН не парушаліся – зброя ў ахопленую вайной правінцыю Дарфур не трапляла.

Канфлікт у Дарфуры, што трывае з 2003 года, паводле ацэнак ААН, забраў жыцці 300 тысяч чалавек. ЗША і шэраг міжнародных арганізацый прызналі дзеянні суданскіх улад у Дарфуры генацыдам.

За Судан Беларусь неаднойчы дакаралі, але нічога даказана не было. Казалі, што мы пастаўлялі туды авіяцыйную тэхніку, якую здымалі ў сябе з узбраення, гаворка ішла і пра штурмавікі Су-25, і пра бамбавікі Су-24. Нашы спецыялісты ўдзельнічалі там у абслугоўванні гэтай тэхнікі. Былі звесткі, што па прыватных кантрактах разам з пілотамі іншых краін СНД беларускія пілоты ўдзельнічалі там у ваенных дзеяннях. Былі звесткі таксама, што прадаваліся ў Судан боепрыпасы. Гэта значыць, супрацоўніцтва было, але гэта ў асноўным быў гандаль узбраеннем з арсеналаў былой Беларускай вайсковай акругі. Цяпер, думаю, ёсць перспектывы ў рамонце і мадэрнізацыі той тэхнікі, якая пастаўлялася ў Судан не толькі Беларуссю, але і Украінай і Расіяй. Ну, і маюць рынкавую перспектыву нашы сістэмы радыёэлектроннай барацьбы і зенітна-ракетныя ўзбраенні, – лічыць ваенны аглядальнік.

(Радыё Свабода)

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.