Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

Нядаўна стала вядома, што яшчэ з 1 красавіка Беларусь больш чым удвая знізіла экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні – з 55 да 20 еўра за 1 тону. Такая пошліна будзе дзейнічаць да канца 2017 года і толькі на калійныя ўгнаенні, якія вывозяцца з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Ранейшай, у памеры 55 еўра, пошліна застаецца таксама для Азербайджана, Грузіі, Сербіі і Туркменістана.

Чаму ўлады пайшлі на такі крок і ці не адаб’ецца гэта негатыўна на бюджэтных паступленнях? Усё ж такі “Беларуськалій” – адзін з галоўных валютных донараў беларускага бюджэту. Экспартная выручка прадпрыемства нават цяпер, у крызісны перыяд, перавышае 2 млрд долараў у год.

– Прадпрыемства закладвае вывазную пошліну ў выніковы кошт прадукцыі, – тлумачыць аналітык BISS, палітолаг Аляксандр Аўтушка-Сікорскі. – Чым ніжэй пошліна, тым ніжэй кошт прадукцыі, адпаведна прадукцыя выглядае больш прывабнай для пакупніка. Відавочна, што за кошт зніжэння кошту экспартнай тоны калію ўрад спрабуе падтрымаць “Беларуськалій”. Такі крок можа дапамагчы прадпрыемству нарасціць аб’ёмы экспарту.

– Але бюджэт можа недалічыцца грошай…

– Так, сапраўды, экспартная пошліна ідзе не прадпрыемству, а дзяржаве, у бюджэт. Але, з іншага боку, за кошт зніжэння коштаў прадукцыя “Беларуськалія” стане больш канкурэнтаздольнай, кола краін-экспарцёраў можа пашырыцца. Хутчэй за ўсё, дадзены крок накіраваны на буйных пакупнікоў – Індыю, Бразілію, Кітай. І калі будзе больш прадавацца ўгнаенняў, страты для бюджэту могуць быць кампенсаваны ростам падаткаў у бюджэт “Беларуськалія”. І пры гэтым пакупнікоў у салігорскага прадпрыемства стане больш.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.