Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Збіраюся з’ездзіць на беларускую блакітную жамчужыну – возера Нарач. Але ці можна ў гэтым годзе там купацца? Не хацелася б вярнуцца з адпачынку з якой-небудзь  хваробай скуры. Арсен Коваль, Мінск.
6:00 27 лiпеня 2015
16
Памер шрыфта

Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, возера Нарач па-ранейшаму ў зоне праблем – яно заражана цэркарыёзам. Але санслужба не абмяжоўвае ў сувязі з гэтым купанне, таму што цэркарыёз – гэта не інфекцыйнае, а алергічнае захворванне, якое ўзнікае не абавязкова ў кожнага чалавека. Таму з гігіенічнага і эпідэміялагічнага пунктаў гледжання гэта не прычына, каб абмяжоўваць сябе ў адпачынку.

Адкуль узяўся цэркарыёз у Нарачы? Яго пераносяць вадаплаўныя птушкі, адным з пераносчыкаў з’яўляюцца малюскі. Гэта значыць, пакуль на Нарачы будуць жыць качкі, значыць, лічаць навукоўцы, будзе і цэркарыёз.

Захворванне ўяўляе сабой алергічную рэакцыю: на целе чалавека з’яўляецца сып, пухіры, ён адчувае слабасць, галавакружэнне. Праз 7–10 дзён гэтыя сімптомы знікаюць – лічынкі на целе чалавека гінуць.

Пік захворвання на цэркарыёз на Нарачанскіх азёрах прыпаў на лета 2010 года, якое было анамальна гарачым. У той год на добраўпарадкаванне пляжнай зоны, выкошванне расліннасці, у якой размнажаюцца малюскі, ачыстку ад іх вадаёмаў былі затрачаны вялікія намаганні.

Зараз, адзначаюць спецыялісты, захворванне на цэркарыёз у Беларусі памяншаецца – за чэрвень было толькі чатыры выпадкі захворвання. Таму ўрачы рэкамендуюць купацца па некалькі хвілін, уваходзіць у ваду з купальных масткоў, а не на плыткаводдзі. Акрамя таго, пасля выхаду з вады трэба абцерціся ручніком або прыняць душ.

Кірыл Бубнаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.