Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
19
Памер шрыфта

Нядаўна міністр адукацыі Ігар Карпенка на ўсю краіну з экрана тэлевізара паведаміў:

– Наступная ўступная кампанія ў вышэйшыя, сярэднія-спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы ўжо павінна адчуць пэўныя змены па замове кадраў. Хоць і сёлета мы скарацілі некаторую колькасць месцаў. Праўда, па тэлебачанні дзесьці прайшла інфармацыя, што ў нас толькі адна трэць будзе вучыцца на бюджэце. Гэта не зусім правільна: прыкладна 50% на 50% будуць вучыцца на бюджэце і на платнай форме.

«Народная Воля» даўно піша пра даступнасць вышэйшай адукацыі, якая па Канстытуцыі гарантавана беларусам бясплатна. І што мы назіраем?

Апошняе дзесяцігоддзе дзяржаўныя ВНУ краіны прымаюць на бюджэтныя аддзяленні менш за 50 працэнтаў абітурыентаў. Возьмем, напрыклад, 2007 год. Тады ў дзяржаўныя ўніверсітэты краіны было залічана 75,2 тысячы першакурснікаў. Але з іх толькі 30,5 тысячы атрымалі магчымасць вучыцца бясплатна, а 44,7 тысячы – амаль 60% ад агульнай колькасці – вымушаны былі плаціць за атрыманую адукацыю.

Такія ж суадносіны бюджэтнікі/платнікі сярод тых, хто паступіў у дзяржаўныя ВНУ, назіраліся і ў 2006 годзе, калі з 71,6 тысячы першакурснікаў толькі 31,3 тысячы былі залічаны на бюджэт, гэта значыць крыху больш за 40 працэнтаў. Апошнія тры гады дадзеную статыстыку крыху падкарэкціравалі ў бок павелічэння колькасці студэнтаў-бюджэтнікаў. Летась на бюджэт было прынята 48% ад колькасці паступіўшых. Але ж усё роўна 50 на 50 не атрымліваецца, не кажучы пра тое, каб за кошт дзяржаўных сродкаў вучылася больш першакурснікаў. І гэта нягледзячы на тое, што потым выпускнікі бюджэтных аддзяленняў абавязаны адпрацаваць па размеркаванні.

Год

Прынята першакурснікаў (тыс. чалавек)

Бюджэтнікі (тыс. чалавек)

Платнікі (тыс. чалавек)

2014

55,0

27,2

27,8

2015

56,4

26,9

29,5

2016

56,1

27,1

29,0

Паглядзім, ці будзе нарэшце падчас сёлетняй уступнай кампаніі залічана ў дзяржаўныя ВНУ аднолькавая колькасць студэнтаў на платныя і бюджэтныя месцы, як паабяцаў Ігар Карпенка. І хай гэта стане своеасаблівым тэстам: міністр займаўся чарговым пустаслоўем ці словы чыноўніка ў нашай краіне чагосьці вартыя.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра