Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У мінскі пракат 2 ліпеня выходзіць новая частка папулярнай сагі “Тэрмінатар”.
6:00 6 лiпеня 2015
5
Памер шрыфта

Аднойчы 30-гадовы пачынаючы рэжысёр Джэймс Кэмеран захварэў на грып. У сне падчас трызненняў яму прымроілася жанчына. Яе даводзілася ратаваць ад кашмарнай істоты, што змяняла сваю форму ў залежнасці ад абставін. Вочы гэтай істоты ззялі чырвоным колерам. Так нарадзілася ідэя фільма “Тэрмінатар”. Сцэнарый стужкі спадабаўся многім кінакампаніям, але ніхто не жадаў звязвацца з пачаткоўцам. Урэшце Кэмеран здолеў зацікавіць сваёй ідэяй прадзюсара Гейл Эн Хёрд. Кэмеран прапанаваў купіць у яго сцэнарый за сімвалічны кошт у адзін долар. Праўда, пры ўмове, што рэжысёрам фільма стане сам Кэмеран. Хёрд рызыкнула – і выйграла. 

Дзеянне фільма пачыналася ў 2029 годзе, калі чалавецтва выйграе вайну з машынамі. Таму ў мінулае, у 1984 год, выпраўляецца кібарг-тэрмінатар (Арнольд Шварцэнегер). Яго задача – забіць дзяўчыну па імені Сара Конар, чый сын у будучым выйграе змаганне з машынамі. Каб супрацьстаяць кібаргу, у мінулае накіроўваецца і салдат Кайл Рыз (Майкл Бін). Цікава, што дагэтуль Шварцэнегер выконваў выключна ролі “добрых хлопцаў”. А Бін у адным з фільмаў увасобіў маньяка. Тым не менш такая стаўка спрацавала. Бюджэт “Тэрмінатара” склаў 6,4 мільёна долараў, прыбыткі – 78,3 мільёна. То бок стужка акупіла сябе 12 разоў! Дарэчы, пасля прэм’еры Гейл Эн Хёрд узяла шлюб з Кэмеранам (хоць пазней яны разышліся). 

Не дзіўна, што праз пэўны час пачалі з’яўляцца новыя стужкі, прысвечаныя герою Шварцэнегера. Сёлета на экраны выходзіць ужо пятая частка сагі – “Тэрмінатар: Генезіс”. Каб павялічыць цікавасць да яе, студыя Metro Goldwyn Mayer адрэстаўрыравала арыгінальную працу Кэмерана. Яе прэм’ера адбылася ў маі 2015 года на 68-м Канскім кінафестывалі. Цяпер стужка будзе дэманстравацца больш як у 20 краінах, у тым ліку ў Беларусі. Усяго чатыры паказы, што ладзяцца ў рамках праекта Cinemascope, пройдуць у кінатэатры «Масква» да 28 чэрвеня. Адрэстаўрыраваная копія будзе паказана на англійскай мове з рускімі субцітрамі.

Максім ПЛОТНІКАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анна Канопацкая: «Меня пытаются очернить…»

В последнее время председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько не раз публично высказывал свои претензии к депутату Палаты представителей Анне Канопацкой.

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.