Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
7
Памер шрыфта

“Мы не разлічвалі на станоўчы вынік”, – кажа муж прадпрымальніцы з Пінска, якая па рашэнні Эканамічнага суда Брэсцкай вобласці павінна была выплаціць дзяржаве каля 1 мільёна дэнамінаваных рублёў.

Прадпрымальніца з Пінска Таццяна Цібец займаецца продажам будаўнічых матэрыялаў з 2004 года. Зарэгістравана як індывідуальны прадпрымальнік, але, калі забаранілі наймаць работнікаў не з ліку блізкіх сваякоў, арганізавала і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства.

Падчас адной з праверак інспектар падатковай службы парэкамендавала ёй зрабіць дамову, якой не хапала, але ў выніку аказалася, што яна была складзена з парушэннем заканадаўства. Пасля гэтага падатковая інспекцыя падала іск у Эканамічны суд Брэсцкай вобласці, які прыняў рашэнне, што прадпрымальніца павінна заплаціць каля 1 мільёна дэнамінаваных рублёў (больш за 500 тысяч долараў).

Зрэшты, на гэтым тыдні Вярхоўны суд адмяніў усе рашэнні папярэдніх інстанцый па гэтай справе, а значыцца, Таццяна Цібец нічога не павінна дзяржаве. Акрамя таго, суд абавязаў падатковую інспекцыю выплаціць усе выдаткі, якая панесла прадпрымальніца падчас судовых працэсаў.

“Шчыра кажучы, рашэнне Вярхоўнага суда было для нас даволі нечаканым, – распавёў “Народнай Волі” Антон – муж прадпрымальніцы. – Не разлічвалі на станоўчы вынік, і нават юрысты казалі, што на гэта вельмі маленькі шанц. І, калі пачулі рашэнне вышэйшай інстанцыі, ва ўсіх быў проста шок! У лепшым сэнсе гэтага слова”.

Паводле слоў суразмоўцы, сёння беларускае заканадаўства настолькі заблытанае, што прадпрымальнікам даволі лёгка патрапіць у пастку.

“Урок зроблены, спадзяюся, што больш у такую сітуацыю мы не патрапім, – дадае ён. – І нават не ведаю, як бы выплачвалі тую фантастычную суму грошай, што суд нам першапачаткова налічыў. Напэўна, канфіскоўвалі б нашу маёмасць…”

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".