Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Два артыкулы – “Рукатворныя беды Нарачы” Вячаслава Лапціка і “Мост памяти и любви… Или же мусоросборник?» Міхаіла Патапава – у пэўным сэнсе сугучныя. У адным і ў другім выпадку гаворка ідзе аб экалагічным становішчы, аб культуры паводзін беларусаў.
6:00 27 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Бяда толькі ў тым, што аўтары не раскрываюць прычын такога бескультур’я, а абмяжоўваюцца канстатацыяй фактаў, якія прыводзяць да экалагічнага забруджвання тэрыторыі. Аўтарам, лічу, спачатку трэба было б паставіць пытанне, чаму многія з нас, беларусаў, такія бескультурныя? Ці не таму, што хварэюць на бездухоўнасць? Такіх людзей нельга назваць грамадзянамі. Яны – насельнікі, манкурты.

Народ, які належыць да адпаведнай нацыянальнасці, мае сваю мову, узбагачае сваю нацыянальную культуру, шануе сваю гістарычную памяць. Народ, які масава выракся роднай мовы, згубіў нацыянальную культуру, грэбуе сваёй гістарычнай памяццю. Такі народ страчвае сябе  і робіцца манкуртам.

Пакуль усе беларусы не ўсвядомяць сябе нацыяй – са сваёй мовай, культурай, шматвяковай гісторыяй і адметным светапоглядам, мы не будзем нармальна развівацца, нас не будуць паважаць у цывілізаваным свеце.

Асабіста я, свядомы беларус, нават смалячок ад сваёй цыгаркі нясу ў бліжэйшую сметніцу: вакол жа – мая зямля.

Для мяне мая Бацькаўшчына і ўсё, што звязана з ёю – святое. Я ганаруся тым, што мяне не абманкурціла ніякая варожая сіла. І такога хацелася б пажадаць сучасным і будучым аўтарам “Народнай Волі”. Каб яны не канстатавалі факты, а выяўлялі прычыны, якія вынішчаюць у чалавеку чалавечнасць.

Мікола КАНАХОВІЧ.

г.Пружаны.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра