Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
6
Памер шрыфта

Калі Тамара Глаголева толькі прымярала на сябе новую ролю – загадчыцы Камернай залы імя Л.Александроўскай, яна марыла, каб на малой сцэне гучала б, як правіла, светлая музыка. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў рэпертуары заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь былі выключна драматычныя партыі.

“А гэта бясконцыя пакуты і слёзы, – усміхаецца Тамара Міхайлаўна. – Маім жаданнем было стварыць у камернай зале на 120 чалавек утульны куток, дзе б гледачы часцей смяяліся, чым плакалі. Бо надакучылі слёзы! Хацелася, каб маладыя рэжысёры ставілі тут вясёлыя, жыццярадасныя оперы, на якіх публіка адпачывала б. Безумоўна, слухаць класічную музыку – гэта ўсё ж такі праца, і перш за ўсё – душы. Але было б прыемна, каб людзі, прыходзячы ў малую залу, напаўняліся ў большай ступені пазітыўнымі эмоцыямі”.

24 мая Тамара Глаголева запрашае гледачоў на свой канцэрт, які яна назвала “Абліччы прыгажосці”.

Спачатку я думала прысвяціць вечар барочнай музыцы, але потым вырашыла, што для такіх твораў патрэбны падрыхтаваны слухач, а я хацела, каб канцэрт знайшоў водгук у сэрцы самага рознага гледача, – распавяла Тамара Міхайлаўна. – Таму буду ўслаўляць на вечары прыгажосць. Для мяне яна непарыўна звязана з дабрынёй, адно немагчыма без другога. А прыгажосць мастацтва, без сумненняў, змяняе жыццё да лепшага.

За раялем 24 мая будзе лаўрэат міжнароднага конкурсу Таццяна Іванова, у канцэрце таксама возьмуць удзел беларускі тэнар Аляксей Мікуцель і іншыя артысты аркестра.


Аўтар: Паліна ПЛАТОНАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.

В Беларуси установили расчетные нормы рабочего времени на 2018 год. Сколько будем трудиться?

В Беларуси установили расчетную норму рабочего времени на 2018 год. Соответствующее постановление Минтруда размещено на Национальном правовом интернет-портале.