Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
20
Памер шрыфта

Паважаны Іосіф Паўлавіч!

Звяртаюся да Вашай газеты, якой аддаю перавагу перад іншымі перыядычнымі выданнямі, у першы раз. З прапановай-просьбай надрукаваць гэты ліст, каб уздзейнічаць на чыноўнікаў, якім да лямпачкі інтарэсы і клопаты шараговага чалавека.

Пра сябе. Закончыў Гомельскі педагагічны інстытут імя В.П.Чкалава (філалагічны факультэт). 46 гадоў аддаў школе. Зараз – пенсіянер-інвалід другой групы.

Нядаўна ў Гомель прыязджалі мае аднавяскоўцы. Закончыўшы свае справы, яны вырашылі (часу да ад’езду дадому ў іх заставалася шмат) зайсці да мяне ў госці, хаця канкрэтнага адраса не ведалі. Ды гэта не вялікая бяда, бо сёння з дапамогай тэлефонных картак, якія ў іх былі, з таксафона дазваніцца можна куды хочаш! Аднак – дудкі! Абышоўшы ледзь не ўсе цэнтральныя вуліцы горада, збіўшы ногі, яны не знайшлі ніводнага таксафона. Ні-вод-на-га! Так і не адбылася сустрэча землякоў.

Ужо з вёскі яны пацікавіліся: маўляў, што гэта за камедыя творыцца ў вас? Я, прызнацца, спачатку ўспрыняў сказанае як запознены першакрасавіцкі жарт. Ды памыліўся. Бо перад вачыма паўстаў наступны малюнак… З праспектаў Леніна, Перамогі, вуліц Савецкай (ад фабрыкі “Палесдрук” да вуліцы Рагачоўскай), вуліц Камсамольскай, Працоўнай, Кірава, Першамайскай, Карповіча, Інтэрнацыянальнай, плошчаў Леніна, Паўстання і гэтак далей таксафоны нібы карова языком злізала. А былі ж яны, былі яшчэ нядаўна. Ды зручна гэтак размяшчаліся. На аўтобусных і тралейбусных прыпынках, дзе заўсёды шматлюдна, нават па два таксафоны было.

Складваецца ўражанне, што ў буйнейшым у краіне пасля Мінска горадзе разгулялася нейкая зараза-эпідэмія, мэту якой яе “сцэнарысты”, здаецца, усенародна не тлумачылі. Можна толькі здагадвацца, што ў сваім “эксперыменце” яны кіруюцца наступнымі аргументамі: таксафоны ўжо сябе зжылі, на звалку іх, бо не даюць належнага прыбытку. Не тое што розныя там “мабілы”, смартфоны ды айфоны. Ад іх выкарыстання грошыкі ракой бягуць… Значыць – смела наперад!

Тое, што сёння як у горадзе, так і на сяле маецца значная праслойка людзей, якім мабільная сувязь не па кішэні, і што масавая ліквідацыя таксафонаў прыносіць ім нязручнасці, мяркуючы па ўсім, тых чыноўнікаў-“сцэнарыстаў” не калыша.

Іван СУВАЛАЎ, пенсіянер.

Гомель.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра