Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
16
Памер шрыфта

Можа, нарэшце, справы на Мінскім трактарным заводзе пойдуць угару.

Скандал з адкрыццём адрэстаўрыраванага помніка Леніну каля прахадной МТЗ засланіў іншую навіну. МТЗ у той дзень прэзентаваў новы трактар –  «Беларус-4522».

Трактар з’яўляецца найноўшай распрацоўкай ААТ «МТЗ». Гэта самы магутны трактар у лінейцы прадукцыі завода і адзін з самых магутных колавых трактароў у свеце. Генеральны дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка, прадстаўляючы трактар, падкрэсліў: «Такіх трактароў у свеце ўсяго два. Гэта новы ўзровень тэхнікі, адрозны па сваім канструктарскім рашэнні і тэхнічным увасабленні ад звыклых для нас трактароў».

Новы трактар можна назваць гігантам. Яго магутнасць 450 конскіх сіл, ёмістасць паліўнага бака складае 650 л, трансмісія забяспечвае 16 перадач пярэдняга ходу і  8 перадач задняга ходу. На заводзе мяркуюць, што навінкай зацікавяцца краіны, якія маюць шырокія пасяўныя плошчы, напрыклад, Казахстан і Расія.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.