Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
7
Памер шрыфта

Эканамічны суд Мінска ўзбудзіў справу аб банкруцтве сталічнага завода будаўнічых матэрыялаў. Цікава, што напярэдадні на прадпрыемстве была праведзена мадэрнізацыя…

…І каб было ўсё чэсць па чэсці,

Каб быў, як лялечка, завод,

Мадэрнізацыю правесці

Рашыў урад.

І цэлы год

Станкі вазілі з-за граніцы,

Спускалі еўра і рублі…

Заводам можна ганарыцца –

Яго да ладу давялі!

Затым было і больш цікава,

Адбыўся раптам дрэнны цуд:

Нас агаломшыла заява:

“Завод – банкрут!

Яму – капут!”

– Навошта траціліся сродкі? –

“Пісак” гучалі галасы. –

Бюджэт не безразмерны ўсё-ткі,

Мы зацягнулі паясы.

Ды ўраду я аддам даніну,

Не буду ганіць спадцішка:

Перш чым пакласці ў дамавіну,

У нас абмыюць мерцвяка…

Караняплод жуём, таму пакуль жывём

Паводле апытанняў, большасць беларусаў можа шукаць сабе новую працу і не адчуваць цяжкасцяў з грашыма толькі два месяцы.

Працуем, здэцца, як валы,

І стомлена ідзём дахаты мы,

Але набытак наш малы,

Чамусь не сталі мы багатымі.

За ўсё жыццё заробак наш

У жмені ўласнае памесціцца,

І за грашовы той багаж

Пражыць мы можам

Аж два месяцы.

Няма з купюрамі панчох…

Яшчэ і беспрацоўе зведалі.

І той, хто зараз цар і бог,

Нас абзывае дармаедамі.

Электарат чамусь нямы

І толькі думае з напругаю:

Ці вінаваты самі мы,

Ці цар і бог,

Што ходзіць з пугаю?

* * *

Пакуль жуём караняплод,

Дык галадуха нас не торкае.

Ды неўзабаве ўвесь народ

У свет, падобна, пойдзе з торбаю.

Што празаік ці паэт змог прыўнесці ў гэты свет?

Даследчыкі высветлілі, што празаікі жывуць на 7 гадоў больш, чым паэты.

Не кінула ў халодны пот,

Я не адчуў ніякай скрухі,

Як адкрыццё пайшло ў народ:

Празаік можа жыць сто год,

А вось паэты мруць, як мухі.

Для нас не адкрыццё, а быль,

Якая з часам стала звычкай:

Амаль што век трымаўся Брыль,

А Багдановіч згас, як знічка.

Галоўнае – адметны след

Пакінулі і той, і гэты.

А што цяпер нясуць у свет

Яны, празаікі й паэты?

Што нарадзілі сёння, каб

Ад іх паэм або раманаў

Папоўніўся духоўны скарб?

Ці маем толькі графаманаў?

Гадае бедны беларус,

Але дапяць ніяк не можа:

Адзін саюз, другі саюз,

Усё як быццам звонку гожа –

Пісьменнікаў, як кажуць, цьма,

Але тварцоў сапраўдных – мала.

Прынамсі, гэтакіх няма,

Як колісь Колас і Купала.

Нібыта пішуць штось яны,

Аднак далёка да Шэкспіра.

Таму і сняцца Бацьку сны

Наконт “Поднятой целины”,

Чакае ён “Войны и мира”…

* * *

Хоць свечкі ставяцца ў царкве,

Хоць косці тлеюць год каторы,

Але тварэц датуль жыве,

Пакуль чытаюць людзі творы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".