Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:40 16 верасня 2016
25
Памер шрыфта

У Маскве на 82-м годзе жыцця памерла Навела Мацвеева. Паэтэса, бард. Жанчына, якую кахаў Уладзімір Караткевіч.

Уладзімір і Навела пазнаёміліся ў Маскве, калі Караткевіч вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах (1960–1962). Украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка, яго калега па курсах, згадвае ва ўспамінах пра іх стасункі: “Валодзя быў закаханы не ў прыгажунь. У жанчынах яго найбольш прываблівалі інтэлект, тонкасць пачуццяў, незвычайная духоўнасць і, канешне ж, сапраўдны талент. Якраз з гэтай прычыны мы сябравалі з адной таленавітай паэтэсай, дзяўчынай-бардам, песнямі якой захапляліся, як і творамі вядомага, славутага Булата Акуджавы. Яна часта прыходзіла да нас – ці да мяне, ці да Валодзі ў пакой – іграла і спявала. Караткевіч тады сядзеў каля яе ног на падлозе, не зводзіў з яе закаханых вачэй і неяк сказаў мне: “А ты ведаеш, я з ёй ажанюся. Далі-бог, ажанюся”.

Навела Мацвеева нарадзілася ў пушкінскім Царскім Сяле ў 1934 годзе і была малодшая за Уладзіміра на чатыры гады. Яна з дзяцінства пісала вершы, пачала друкавацца ў 1958 годзе. Працавала ў дзіцячым доме, у 1962-м завочна закончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце. На час знаёмства з Караткевічам у Мацвеевай ужо выйшаў першы зборнік “Лірыка”, яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Тады ж Навела пачала сачыняць песні на ўласныя вершы і выконваць іх на гітары…

23 ліпеня 1961 года Караткевіч пісаў свайму сябру Ераніму Стулпану пра Навелу: “Жаль девушку до слез. Такой талант и такая несоответственная наружность. А ведь умница, и какие песни поет. Прелесть! До того мне ее жаль, что отлупил бы самого бога за то, что так обидел ее”.

У далейшым шляхі Караткевіча і Мацвеевай разышліся. Але да 1978 года яны ліставаліся. А яшчэ Уладзімір Сямёнавіч прысвяціў паэтэсе свой верш “Каравелы”.

Пазней Навела стала лаўрэатам Пушкінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі. У 1963 годзе яна ўзяла шлюб з паэтам Іванам Кіуру (памёр у 1992-м). Навела Мацвеева мела рэпутацыю аднаго з лепшых сучасных расійскіх паэтаў.

Аўтар: Дзяніс МАРЦІНОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.