Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На гістарычным факультэце БДУ адбыліся кадравыя змены.
14:35 9 верасня 2016
20
Памер шрыфта

Сяргей Ходзін, папярэдні дэкан гістфака, знаходзіўся на сваёй пасадзе 15 гадоў (з 2001-га). Па працягласці кіравання ён амаль паставіў рэкорд: больш за яго (18 гадоў) факультэт узначальваў толькі Пётр Савачкін (1955–1973).

Цяпер Ходзін пайшоў па павышэнне – стаў прарэктарам БДУ па навучальнай працы.  Яго месца заняў яго аднакурснік і паплечнік, доктар гістарычных навук Аляксандр Каханоўскі, які на працягу 25 гадоў з’яўляўся намеснікам дэкана гістфака (як пры Ходзіне, так і пры двух яго папярэдніках).

Новы кіраўнік факультэта – сын вядомага  айчыннага краязнаўцы, гісторыка і музеязнаўцы Генадзя Каханоўскага. У савецкія часы Генадзь Аляксандравіч меў рэпутацыю чалавека, не згоднага з дзеючай уладай (“нязгодны” з латыні – “дысідэнт”). У 1969 годзе, калі Каханоўскі-старэйшы працаваў у Мінскім абласным краязнаўчым музеі (што ў Маладзечне), атэстацыйная камісія прызнала яго працу шкоднай для камуністычнага выхавання савецкіх людзей. Звольненага Генадзя Каханоўскага аднавілі на працы дзякуючы заступніцтву Максіма Танка, Янкі Брыля і іншых творцаў.

Аўтар: Дзяніс МАРЦІНОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.