Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:03 16 верасня 2016
15
Памер шрыфта

Назіральніцу Ніну Каляду выдалілі з выбарчага ўчастка з-за смешнай нагоды.

Ніна Каляда прадстаўляе Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), якой кіруе Ірына Вештард. Была назіральніцай на сталічным участку №562 (знаходзіцца ў памяшканні сярэдняй школы №178 на вуліцы Усходняй, 68). Пасля другога дня датэрміновага галасавання камісія паведаміла, што на ўчастку прагаласавалі 34 чалавекі. А вось паводле падлікаў Ніны Каляды і яе калег (кожны з іх дзяжурыў па палове дня) – 26 чалавек. Каляда ўголас сказала пра гэта, але далей, паводле яе слоў, маўчала.

Учора, 8 верасня, Ніна Каляда прыйшла на выбарчы ўчастак з раніцы. За некалькі хвілін да адкрыцця ўчастка паспрабавала зайсці ў памяшканне. Як кажа Каляда, яна хацела паглядзець, ці апламбіравана урна. Тым больш у пакоі знаходзіліся і іншыя назіральнікі. Але Калядзе зрабілі заўвагу і папрасілі выйсці. У 10 гадзін выбарчы ўчастак адкрыўся, і наша назіральніца пачала сваю працу.

“Я села на крайняе крэсла, што побач з дзвярыма, – расказвае Ніна Іванаўна. – Пабаялася, што прастуджуся з-за скразняку. Раптам адзін з назіральнікаў (яго прозвішча я не ведаю) прычапіўся да маёй сумкі: “Вы ж не на адпачынак прыйшлі, а на назіранне”. Я адказала наступнае: “Пакажыце артыкул у Выбарчым кодэксе, які агаворвае, якой сумкай трэба карыстацца”.

Потым мужчына пачаў чапляцца да таго, што я перасела. “Я бачыла, што ён мяне правакуе, – кажа Ніна Каляда. – Але потым ён пачаў прасіць у мяне прабачэння. Кажа: “Мы ж з вамі з адной партыі”. Не, адказваю, мы з розных”. Потым мужчына сказаў, што яму заплацілі за назіранне 35 долараў, і пацікавіўся: “Колькі заплацілі вам?” Паводле слоў Каляды, яна патлумачыла, што не атрымала ні капейкі, бо працуе на добраахвотнай аснове.

Наступны інцыдэнт не прымусіў сябе чакаць. Мужчына нечакана прапанаваў назіральніцы выпіць чаю. Каляда адмовілася, але яе апанент аказаўся настойлівым і замовіў два кубачкі. Як сцвярджае Ніна Іванаўна, пасля таго як іх прынеслі, мужчына выліў чай на яе. “Калі б я пачала казаць або рабіць нешта некарэктнае, была б нагода выдаліць мяне адразу”, – тлумачыць наша суразмоўца. Паводле яе слоў, мужчына абвінаваціў яе ў тым, што Каляда сапсавала яму касцюм (адзіны ў яго жыцці, за які ён заплаціў 3,5 мільёна недэнамінаваных рублёў).

У выніку “назіральнік” заявіў, што не можа працаваць з Калядой. Як сцвярджае Ніна Іванаўна, члены камісіі тады сказалі: “Раз не можаце, пішыце заяву”. Мужчына адразу скарыстаўся іх падказкай. Цікава, што свае заявы напісалі яшчэ два назіральнікі. Што было ў тых дакументах, Ніна Каляда не ведае. Старшыня камісіі Галіна Банет аб’явіла, што паводле заяў іншых назіральнікаў выдаляе Каляду з участка. На словах Банет патлумачыла Ніне Іванаўне, што тая нібыта падыходзіла да стала выбарчай камісіі, закрывала дзверы і што ўвогуле перашкаджала працаваць іншым назіральнікам.

Каляда пачакала, пакуль Банет напіша гэты пратакол, і сышла з участка. Наша суразмоўца дачакалася перапынку і спытала ў назіральнікаў: няўжо ім не сорамна? Тыя парыравалі, што Ніна Іванаўна не ведае, што напісана ў тых запісках. Фактычна сышлі ад канкрэтнага адказу. Наша суразмоўца хоча даведацца імя таго мужчыны і сустрэцца з ім. Таксама яна заявіла карэспандэнту “Народнай Волі”, што збіраецца пісаць адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Няўжо дапаможа?

Аўтар: Васіль СТАСЕВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа