Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
10
Памер шрыфта

Вядомы беларускі паэт Сяргей Панізнік днямі адсвяткаваў свой 75-гадовы юбілей.

Мінскія сябры Сяргея Сцяпанавіча віншавалі яго ў асноўным праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі. Справа ў тым, што ўжо некаторы час Панізніка няма ў Беларусі, Сяргей Сцяпанавіч з’ехаў да дачкі Веранікі, якая жыве ў Канадзе.

Але юбіляр амаль кожнага аддзячыў за віншававанне на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. Прычым не проста сказаў “дзякуй”, а адгукнуўся вершаванымі радкамі.

З асабістай справы

Сяргей Панізнік нарадзіўся 10 мая 1942 года ў вёсцы Бабышкі на Міёршчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962 г.), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967 г.). З 1977-га працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980-га – на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982–1996 гг. – у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992–1994 гг. – у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны, у 1996–1999 гг. – вучоны сакратар Літаратурнага музея Я.Купалы.

Аўтар кніг публіцыстыкі, зборнікаў вершаў для дзяцей.

Аўтар: Вера ВІР 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.