Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
9
Памер шрыфта

Безумоўна, старшыня камітэта па ахове здароўя – пасада не самая высокая. Але, як правіла, для кіраўнікоў сталічнай сферы медыцыны гэты пост – добры кар’ерны старт, з гэтай  пасады яны ідуць на павышэнне. Дзмітрый Піневіч, які ўзначальваў камітэт з 2002 па 2011 год, ужо даўно займае пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя. Папярэднік нядаўна прызначанага Сяргея Малышкі Ігар Юркевіч заняў пасаду намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама. Ну а Віктар Сірэнка, які быў старшынёй камітэта па ахове здароўя Мінска з 2011-га па 2014 год, цяпер член Савета Рэспублікі і намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

Што вядома пра Сяргея Малышку?

Акрамя афіцыйнай біяграфіі, не вельмі шмат. Яго імя нідзе не фігуравала ў медыцынскім закуліссі. Але на ранейшым месцы працы – у сталічнай паліклініцы №2, дзе апошнія амаль 6 гадоў ён працаваў галоўным урачом, – водгукі толькі станоўчыя. Прафесіянал, інтэлігент, добры арганізатар.

– Мы ніколькі не здзіўлены, што Сяргея Сямёнавіча заўважылі і ён пайшоў на павышэнне, – кажа выконваючая абавязкі галоўнага ўрача 2-й сталічнай паліклінікі Вольга Язневіч. – Сяргей Сямёнавіч вельмі адказны і дысцыплінаваны чалавек і гэтага патрабаваў ад сваіх падначаленых. Усе намеснікі працавалі выключна па сваёй накіраванасці. Пры Малышку паліклініка мадэрнізавалася, быў выкананы бягучы рамонт, а для гэтага трэба было знайсці грошы. Укараняем у практыку электронныя карткі і электронныя рэцэпты, усе кабінеты – працоўныя месцы і ўрача, і медсястры – аснашчаны камп’ютарамі. У мінулым годзе сярэдні заробак у дактароў паліклінікі быў 806,83 рубля, медыцынскага персаналу – 634,39. У калектыве Сяргея Сямёнавіча вельмі любілі, калі яго праводзілі, то шмат цёплых слоў казалі ў яго адрас.

Нарадзіўся Сяргей Малышка ў 1974 годзе ў в.Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2000-м скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пачынаў свой працоўны шлях з пасады ўчастковага ўрача-тэрапеўта 21-й паліклінікі Заводскага раёна Мінска. У лістападзе 2006 года быў прызначаны намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гэтай паліклінікі. А ў 2011-м стаў галоўным урачом 2-й паліклінікі Фрунзенскага раёна Мінска.

У 2010 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», а ў 2014–2016 гадах навучаўся ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.