Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
3
Памер шрыфта

Фігурант “справы патрыётаў”, якога не так даўно адпусцілі з СІЗА пад падпіску аб неразгалошванні, распавёў, што яго найперш хвалюе пасля выхаду на волю.

Нагадаем, што паплечнік Мікалая Статкевіча быў затрыманы напярэдадні Дня Волі і змешчаны спачатку ў СІЗА КДБ, а пасля пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. Сяргею Кунцэвічу прад’явілі абвінавачанне па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка масавых беспарадкаў).

Сюжэт пра яго затрыманне паказалі па тэлебачанні, на экране дэманстраваліся кадры, як з яго машыны быццам бы дастаюць бутэлькі з гаручай сумессю.

Кунцэвіча выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні інфармацыі.

“Зараз займаюся здароўем, – распавядае Сяргей. – У мяне сур’ёзнае захворванне нырак, а некалькі месяцаў знаходжання ў ізалятарах здароўя, натуральна, не дадалі. Аналізы былі вельмі дрэнныя, таму спачатку паклалі ў бальніцу, але, шчыра кажучы, я не вельмі веру ў беларускую дзяржаўную медыцыну. Таму вырашыў лячыцца дома самастойна”.

Паводле слоў Кунцэвіча, ён даваў падпіску аб неразгалошванні, але сам дакладна не ведае, што можна расказваць, а што нельга.

“Я распавёў грамадскасці пра факты катаванняў у ізалятары, думаю, меў на гэта поўнае права, – дадае ён. – Увогуле лічу, што калі ад народа мы не ўбачым падтрымкі фігурантаў “справы патрыётаў”, то будучыні ў нашай краіны не будзе. За кратамі знаходзяцца сапраўды адданыя Беларусі людзі. Ім неабходна падтрымка, таму 22 чэрвеня збіраюся правесці акцыю салідарнасці з вязнямі”.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

О Моцарте, о званиях, о славе…

Талантливый дирижер совершенно не заботится о своем реноме, о своей популярности, рискуя остаться незнаменитым. «Народная Воля» попыталась исправить это положение.

Анна БАХТИНА: «Я хочу, чтобы в суде был допрошен Николай Старовойтов…»

Вчера в суде Московского района Минска состоялось рассмотрение жалобы известного адвоката Анны Бахтиной, которую недавно Минюст на основании решения квалификационной комиссии лишил лицензии.

“Але як толькі Украіна здасца, імперыя паўстане зноў…»

Няма ўкраінца, які не ведаў бы песні “Два колеры”. Яна гучыць і на афіцыйных канцэртах у выкананні тытулаваных спевакоў, і ў любым застоллі, дзе спяваюць хто голасам, а хто душой. Аднойчы я пабачыў “Д