Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
6
Памер шрыфта

Чытаючы матэрыялы ў “Народнай Волі” за 21 красавіка, звярнуў увагу на словы намесніка старшыні Хойніцкага райвыканкама Жанны Чарняўскай, якая падчас сустрэчы з журналістамі сказала: “Пенсіянеры-ліквідатары ў нас атрымліваюць пенсіі па 900 рублёў”. Удакладніце, калі ласка, што гэта за людзі, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і ці сапраўды памер іх пенсіі дасягае 900 рублёў? Колькі такіх чалавек у Хойніцкім раёне, на якіх пасадах яны працавалі перад выхадам на заслужаны адпачынак?

Казімір ВАСІЛЬЧУК.

– Так, я не памылілася, пенсіі сапраўды вялікія. Але ж гэта ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі! – датэлефанаваліся мы да Жанны Мікалаеўны Чарняўскай. – Многія з іх інваліды, і ў тых, хто атрымаў інваліднасць, пенсія можа быць і 700 рублёў, і 800, ёсць тыя, хто і больш за тысячу атрымлівае. Калі ліквідатары без інваліднасці – пенсія некалькі меншая, рублёў 500–600.

Сёння ў Хойніцкім раёне пражываюць каля 6 тысяч пенсіянераў, з іх амаль кожны трэці – 1735 – гэта ліквідатары. 430 маюць групу інваліднасці па ЧАЭС, іх сярэдняя пенсія складае 799,8 рубля. А самая вялікая – 1100. Не мае асаблівага значэння, дзе ўсе гэтыя пенсіянеры працавалі да і пасля аварыі, пры налічэнні дапамогі перш-наперш улічваецца група інваліднасці. Што, напэўна, правільна, ім патрэбна рэабілітацыя, лекі, добрае харчаванне… Вядома, назваць нават тых, у каго высокія пенсіі, я не маю права – гэта інфармацыя канфідэнцыяльная. Чалавеку можа не спадабацца, што я пра яго расказваю на ўсю краіну. А агульная статыстыка вось такая…

 

ШТРЫХ

У чыноўнікаў больш

Летась былы старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура, які быў адпраўлены ў адстаўку пасля скандалу на “Барысаўдрэве” з-за зрыву мадэрнізацыі ў лістападзе 2013 года, прызнаўся журналістам, што атрымлівае пенсію каля 15 мільёнаў рублёў (новымі грашыма 1500). З таго часу пенсіі ў краіне былі крыху павялічаны, і сёння ў Батуры пенсіённая дапамога, напэўна, большая.

“Дзякуючы Лукашэнку далі пенсію з пасады вышэйшай службовай асобы”, – тлумачыў тады былы чыноўнік. Батура меў на ўвазе ўказ А.Лукашэнкі ад 2006 года «Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых». У свой час гэты дакумент, як анансавалася, быў прыняты «ў мэтах забеспячэння асобных катэгорый дзяржаўных служачых штомесячным грашовым утрыманнем» і ўстанаўліваў нядрэнныя пенсіі для былых дэпутатаў, міністраў, кіраўнікоў абласцей, дыпламатаў, старшыні Цэнтрвыбаркама.

І сёння да пенсій чыноўнікаў не могуць дацягнуцца нават пенсіі інвалідаў-ліквідатараў. Хаця аднаго такога чалавека, які, можна сказаць, атрымлівае пенсію памерам з чыноўніцкую, мы ведаем. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".